недага́рак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. недага́рак недага́ркі
Р. недага́рка недага́ркаў
Д. недага́рку недага́ркам
В. недага́рак недага́ркі
Т. недага́ркам недага́ркамі
М. недага́рку недага́рках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

недага́рак, -рка м. ога́рок;

н. све́чкі — ога́рок свечи́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

недага́рак, ‑рка, м.

Рэшткі чаго‑н. недагарэлага. У будане спакойна мне, Мільгае свечкі недагарак. Астрэйка. Амаль кожны падкідае ў агонь што-небудзь з рэштак паліва: то сухую галінку, .. то шышку, то недагарак. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недагарак, галавешка, абгарак, агарак, асмалак

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Недака́рак ’акурак’ (Ян.). Відаць, дэфармаванае недакурак (ад курыць), незвычайны вакалізм выкліканні ўплывам слоў тыпу недагарак ’галавешка, недагарэлае палена’ (Сл. ПЗБ, ТС), параўн. польск. niedogarek ’недагарэлае палена, лучына; папяроса’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)