невіду́шчы
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
невіду́шчы |
невіду́шчая |
невіду́шчае |
невіду́шчыя |
| Р. |
невіду́шчага |
невіду́шчай невіду́шчае |
невіду́шчага |
невіду́шчых |
| Д. |
невіду́шчаму |
невіду́шчай |
невіду́шчаму |
невіду́шчым |
| В. |
невіду́шчы (неадуш.) невіду́шчага (адуш.) |
невіду́шчую |
невіду́шчае |
невіду́шчыя (неадуш.) невіду́шчых (адуш.) |
| Т. |
невіду́шчым |
невіду́шчай невіду́шчаю |
невіду́шчым |
невіду́шчымі |
| М. |
невіду́шчым |
невіду́шчай |
невіду́шчым |
невіду́шчых |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
невіду́шчы, ‑ая, ‑ае.
Які страціў зрок; сляпы. Навошта рэкі і моры, Навошта хмары і зоры, Навошта палі і пушчы, Калі чалавек невідушчы? Дайнека. Сівабароды стары ў сівым армяку, у лапцях, з торбай, стаяў ля пераезду, паклаўшы рукі на доўгі кій і праводзячы цягнік невідушчымі вачыма. Хадкевіч. / у знач. наз. невіду́шчы, ‑ага, м.; невіду́шчая, ‑ай, ж. Нязручна было ісці невідушчаму: здавалася, вось-вось за што-небудзь зачэпішся і пляснешся. Марціновіч. // Які не заўважае, не бачыць таго, што адбываецца навокал. — Табе добра так гаварыць! — адкінулася на спінку крэсла Лёдзя і ўтаропіла перад сабою невідушчы позірк. Карпаў. Дзед Павел рынуўся ў гушчар, чапляючыся за карчы, налягаючы невідушчымі ад страху вачамі на кусты. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)