невіду́шчы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. невіду́шчы невіду́шчая невіду́шчае невіду́шчыя
Р. невіду́шчага невіду́шчай
невіду́шчае
невіду́шчага невіду́шчых
Д. невіду́шчаму невіду́шчай невіду́шчаму невіду́шчым
В. невіду́шчы (неадуш.)
невіду́шчага (адуш.)
невіду́шчую невіду́шчае невіду́шчыя (неадуш.)
невіду́шчых (адуш.)
Т. невіду́шчым невіду́шчай
невіду́шчаю
невіду́шчым невіду́шчымі
М. невіду́шчым невіду́шчай невіду́шчым невіду́шчых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

невіду́шчы, ‑ая, ‑ае.

Які страціў зрок; сляпы. Навошта рэкі і моры, Навошта хмары і зоры, Навошта палі і пушчы, Калі чалавек невідушчы? Дайнека. Сівабароды стары ў сівым армяку, у лапцях, з торбай, стаяў ля пераезду, паклаўшы рукі на доўгі кій і праводзячы цягнік невідушчымі вачыма. Хадкевіч. / у знач. наз. невіду́шчы, ‑ага, м.; невіду́шчая, ‑ай, ж. Нязручна было ісці невідушчаму: здавалася, вось-вось за што-небудзь зачэпішся і пляснешся. Марціновіч. // Які не заўважае, не бачыць таго, што адбываецца навокал. — Табе добра так гаварыць! — адкінулася на спінку крэсла Лёдзя і ўтаропіла перад сабою невідушчы позірк. Карпаў. Дзед Павел рынуўся ў гушчар, чапляючыся за карчы, налягаючы невідушчымі ад страху вачамі на кусты. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)