невыме́рны, -ая, -ае.

Які не паддаецца вымярэнню, вельмі вялікі.

Невымерныя прасторы.

|| наз. невыме́рнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

невыме́рны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. невыме́рны невыме́рная невыме́рнае невыме́рныя
Р. невыме́рнага невыме́рнай
невыме́рнае
невыме́рнага невыме́рных
Д. невыме́рнаму невыме́рнай невыме́рнаму невыме́рным
В. невыме́рны (неадуш.)
невыме́рнага (адуш.)
невыме́рную невыме́рнае невыме́рныя (неадуш.)
невыме́рных (адуш.)
Т. невыме́рным невыме́рнай
невыме́рнаю
невыме́рным невыме́рнымі
М. невыме́рным невыме́рнай невыме́рным невыме́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

невыме́рны неизмери́мый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

невыме́рны, ‑ая, ‑ае.

Які не паддаецца вымярэнню, вельмі вялікі. Я пераводжу позірк на акно. За ім — невымерная глыбіня чыстага неба, ажно ўваччу балюча робіцца ад яго яркай блакітнасці. Шамякін. Калі Дзямід Сыч вярнуўся па папялішча роднай вёскі, сэрца яго ўздрыганулася ад невымернай жальбы. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неизмери́мый нязме́рны, невыме́рны; (непомерный) празме́рны; (несравнимый) непараўна́льны, непараўна́ны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вялікі, вялізны, велічэзны, вялізазны, немалы, буйны, агромністы, аграмадны, значны, добры, гіганцкі, грандыёзны / па прасторы: неабсяжны, неабдымны, неабнімны, бязмежны, бясконцы, нямераны, бяскрайні, прасторны, разлеглы / па колькасці: невычарпальны, невычэрпны, неабмежаваны, бязмерны, нязмерны, невымерны, незлічоны, нялічаны; здаровы, здаравенны, ёмкі, ладны, прыстойны, салідны (разм.); волатны, волатаўскі, тытанічны (выс.); шырокі, раскошны, круглы, астранамічны (перан.) □ у квадраце, у кубе, як скінуць вокам, не акінуць вокам, не ахапіць вокам, без канца і краю, без канца-краю

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)