небылі́ца, -ы, мн. -ы, -лі́ц, ж.

1. Выдумка, ілжывае паведамленне, хлусня.

Разносіць небыліцы.

2. Від жартаўлівых твораў вуснай народнай славеснасці; казка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

небылі́ца

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. небылі́ца небылі́цы
Р. небылі́цы небылі́ц
Д. небылі́цы небылі́цам
В. небылі́цу небылі́цы
Т. небылі́цай
небылі́цаю
небылі́цамі
М. небылі́цы небылі́цах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

небылі́ца ж. небыли́ца, небыва́льщина

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

небылі́ца, ‑ы, ж.

1. Паведамленне пра тое, чаго не бывае ў рэчаіснасць выдумка. [Вайцяхоўскі:] — Тут, чалавеча, так перамешана быль з небыліцай, што цяжка адрозніць, дзе праўда, а дзе творчая фантазія расказчыкаў. Машара. // Плёткі, хлусня. Бабы-пляткаркі, .. сабраўшыся ля калодзежа, разносяць небыліцы; — Гэта ж дзіва — пайсці ад мужыка. Каваль.

2. Від жартаўлівых твораў вуснай славеснасці; казка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

не́быль, -і, ж.

Тое, чаго не было, не бывае; небыліца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

не́быль, ‑і, ж.

Тое, чаго не было, не бывае; небыліца. [Бабейка:] — Няўжо, калі часам узвядуць на мяне якую небыль, ты не закінеш слова, Сямён Іванавіч? Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

побасёнка разг. ба́ечка, -кі ж.; бала́чка, -кі ж.; пренебр. (небылица) ба́йка, -кі ж., небылі́ца, -цы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

небыва́льщина

1. разг. небылі́ца, -цы ж.; (выдумка) вы́думка, -кі ж.;

нести́ (распуска́ть) небыва́льщину не́сці (распуска́ць) небылі́цы (вы́думкі);

2. см. небыли́ца 2.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

небыли́ца ж.

1. не́быль, -лі ж., небылі́ца, -цы ж.; (выдумка) вы́думка, -кі ж.; (вздор) лухта́, -ты ж.; глу́пства, -ва ср., недарэ́чнасць, -ці ж., бязглу́здзіца, -цы ж., бяссэ́нсіца, -цы ж.;

возводи́ть (распуска́ть и т. п.) небыли́цу (ы) распуска́ць небылі́цы (вы́думкі), раска́зваць ба́йкі, вярзці́ лухту́;

2. лит. небылі́ца, -цы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Але́сіца ’лухта, глупства’ (Нас.), алесіць ’гаварыць прывабна, гаварыць лухту’ (Нас.) з акалесіца. Параўн. рус. околёсица лухта, глупства’, околёсная ’тс’, околёсина ’след кола пры павароце’. Усё гэта да калёсы (Міклашыч, 124). Семантычна параўн. лац. delīrus ’вар’ят’ (= які сышоў з баразны) да līra ’баразна’ і бел. зʼехаць з глузду (Мартынаў, Лекс. Палесся, 14). Значэнне ’гаварыць прывабна’ ў дзеяслова алесіць, відаць, пад уплывам лесціцца (гл.). Не выключаны таксама ўплыў куралесынебыліца’ (гл.). Нас., 363, перакладае алесіць ’куролесить, нести вздор’ (Мартынаў, SlW, 65–65).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)