інфініты́ў, -ты́ва, м.

У граматыцы: неазначальная форма дзеяслова.

|| прым. інфініты́ўны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інфініты́ў, ‑тыва, м.

Неазначальная форма дзеяслова.

[Лац. infinitivus.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неазнача́льны, ‑ая, ‑ае.

У выразах: неазначальная форма дзеяслова гл. форма; неазначальныя займеннікі гл. займеннік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неазнача́льны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. неазнача́льны неазнача́льная неазнача́льнае неазнача́льныя
Р. неазнача́льнага неазнача́льнай
неазнача́льнае
неазнача́льнага неазнача́льных
Д. неазнача́льнаму неазнача́льнай неазнача́льнаму неазнача́льным
В. неазнача́льны (неадуш.)
неазнача́льнага (адуш.)
неазнача́льную неазнача́льнае неазнача́льныя (неадуш.)
неазнача́льных (адуш.)
Т. неазнача́льным неазнача́льнай
неазнача́льнаю
неазнача́льным неазнача́льнымі
М. неазнача́льным неазнача́льнай неазнача́льным неазнача́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

неазнача́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. неазнача́льны неазнача́льная неазнача́льнае неазнача́льныя
Р. неазнача́льнага неазнача́льнай
неазнача́льнае
неазнача́льнага неазнача́льных
Д. неазнача́льнаму неазнача́льнай неазнача́льнаму неазнача́льным
В. неазнача́льны (неадуш.)
неазнача́льнага (адуш.)
неазнача́льную неазнача́льнае неазнача́льныя (неадуш.)
неазнача́льных (адуш.)
Т. неазнача́льным неазнача́льнай
неазнача́льнаю
неазнача́льным неазнача́льнымі
М. неазнача́льным неазнача́льнай неазнача́льным неазнача́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дзеясло́ў, -ло́ва, мн.о́вы, -ло́ваў, м.

У граматыцы: часціна мовы, што абазначае дзеянне або стан прадмета і змяняецца па часах, асобах і ліках.

Аднакратны д.

Дапаможны д.

Неазначальная форма дзеяслова.

Безасабовыя дзеясловы.

Рознаспрагальны д.

|| прым. дзеясло́ўны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзеясло́ў, ‑лова, м.

Часціна мовы, якая абазначае дзеянне або стан прадмета і змяняецца ў часе, асобах і ліках.

•••

Аднакратны дзеяслоў — дзеяслоў, які абазначае аднакратнае дзеянне.

Безасабовыя дзеясловы — дзеясловы, якія ўжываюцца толькі ў неазначальнай форме і ў 3 ас. адз. л.

Неазначальная форма дзеяслова гл. форма.

Няправільны дзеяслоў — а) дзеяслоў, які змяняецца адпаведна непрадуктыўнаму тыпу; б) тое, што і рознаспрагальны дзеяслоў.

Рознаспрагальны дзеяслоў — дзеяслоў, які ўтварае адну частку форм па першаму, а другую — па другому спражэнню.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзеясло́ў, -ло́ва м., грам. глаго́л;

аднакра́тны дз.грам. однокра́тный глаго́л;

дапамо́жны дз.грам. вспомога́тельный глаго́л;

неазнача́льная фо́рма ~ло́ваграм. неопределённая фо́рма глаго́ла;

безасабо́выя ~ло́выграм. безли́чные глаго́лы;

рознаспрага́льны дз.грам. разноспряга́емый глаго́л;

недастатко́вы дз.грам. недоста́точный глаго́л;

няпра́вільны дз.грам. непра́вильный глаго́л

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фо́рма ж., в разн. знач. фо́рма;

у ~ме ша́ра — в фо́рме ша́ра;

ф. праўле́ння — фо́рма правле́ния;

ф. і змест — фо́рма и содержа́ние;

пара́дная ф. — пара́дная фо́рма;

раслі́нныя і жывёльныя ~мы аргані́змаў — расти́тельные и живо́тные фо́рмы органи́змов;

граматы́чныя ~мы — граммати́ческие фо́рмы;

неазнача́льная ф. дзеясло́ва — неопределённая фо́рма глаго́ла;

па ўсёй ~ме — по всей фо́рме

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неопределённый

1. (неустановленный) нявы́значаны; неакрэ́слены; (сомнительный, уклончивый) няпэ́ўны; (неясный) невыра́зны;

отложи́ть на неопределённое вре́мя адкла́сці на нявы́значаны (няпэ́ўны) час;

неопределённое положе́ние невыра́знае (няпэ́ўнае) стано́вішча;

неопределённый отве́т невыра́зны (няпэ́ўны) адка́з;

2. мат. неазнача́льны;

неопределённое уравне́ние неазнача́льнае ўраўне́нне;

3. грам. няпэ́ўны, неазнача́льны;

неопределённая фо́рма глаго́ла неазнача́льная фо́рма дзеясло́ва, інфініты́ў;

неопределённый арти́кль няпэ́ўны арты́кль;

неопределённое местоиме́ние няпэ́ўны займе́ннік.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)