неадкла́дны, -ая, -ае.

Які нельга адкласці; тэрміновы.

Н. рамонт.

Неадкладная дапамога.

|| наз. неадкла́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неотло́жка разг. неадкла́днаяу́ткая) дапамо́га.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неадкла́дны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. неадкла́дны неадкла́дная неадкла́днае неадкла́дныя
Р. неадкла́днага неадкла́днай
неадкла́днае
неадкла́днага неадкла́дных
Д. неадкла́днаму неадкла́днай неадкла́днаму неадкла́дным
В. неадкла́дны (неадуш.)
неадкла́днага (адуш.)
неадкла́дную неадкла́днае неадкла́дныя (неадуш.)
неадкла́дных (адуш.)
Т. неадкла́дным неадкла́днай
неадкла́днаю
неадкла́дным неадкла́днымі
М. неадкла́дным неадкла́днай неадкла́дным неадкла́дных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

неадкла́дны, ‑ая, ‑ае.

Які нельга адкласці; тэрміновы. Шаманскі пераканаўся, што першай і неадкладнай задачай з’яўляецца ўмацаванне дысцыпліны, павышэнне працоўнай актыўнасці. Дуброўскі. // Які ажыццяўляецца без затрымкі, адразу. Неадкладная дапамога.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сро́чный

1. (ограниченный определённым сроком, продолжающийся определённый срок) тэрміно́вы;

сро́чный вклад тэрміно́вы ўкла́д;

сро́чная и сверхсро́чная вое́нная слу́жба тэрміно́вая і звыштэрміно́вая вае́нная слу́жба;

2. (спешный) спе́шны, тэрміно́вы; (неотложный) неадкла́дны;

сро́чное де́ло спе́шная (тэрміно́вая) спра́ва;

сро́чная рабо́та тэрміно́вая рабо́та;

сро́чная телегра́мма тэрміно́вая тэлегра́ма;

сро́чная отпра́вка эшело́на спе́шная (тэрміно́вая, неадкла́дная) адпра́ўка эшало́на;

приня́ть сро́чные ме́ры прыня́ць неадкла́дныя ме́ры.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паро́г, ‑а, М ‑розе, м.

1. Бервяно або брус, прымацаваныя пад дзвярамі паміж вушакамі. Люда стаяла на парозе, — яшчэ ўсё малая, не згінаючыся ў нізкіх дзвярах. Брыль. Міхал націснуў клямку і пераступіў парог сянец. Васілевіч.

2. перан. Перашкода, перапона. Ой, многа, як многа Для думак дарогі Не спыніць іх лёту Ніякі парог. Колас.

3. Камяністы папярочны выступ на дне ракі, які парушае плаўнасць цячэння. Равуць на парогах ды пеняцца хвалі... Вялюгін.

4. Спец. Найменшая велічыня, ступень праяўлення чаго‑н. Парог адчуванняў.

5. перан. Як сімвал роднага дома, сям’і, радзімы. [Маці] толькі раз у жыцці пакідала вёску родную, родны парог. Вярцінскі. І я гэтым шляхам вярнуўся З ваенных далёкіх дарог На гоні сваёй Беларусі, На бацькаўскі родны парог. Астрэйка.

•••

Абіваць парогі гл. абіваць.

З парога — адразу ж пасля прыходу куды‑н. — Андрэй! — проста з парога пачала .. [Зіна]. — Тату патрэбна неадкладная аперацыя. Ваданосаў.

Не пусціць на парог гл. пусціць.

На парозе — а) аб тым, што вельмі хутка павінна наступіць. Бяліла зіма на палетках радно, І снежань суровы стаяў на парозе. Звонак; б) чаго; напярэдадні чаго‑н.; на грані чаго‑н. [Андрэй:] — Мы стаімо на парозе таго, што тэхніка зрастаецца з кібернетыкай, што машына робіцца нечым падобнай на жывы арганізм. Скрыган.

У парозе — каля дзвярэй, каля ўваходу. Прамоўца паварочваецца да тых, якія стаяць у парозе, аконнае святло падае яму на шчаку і серабрыць скроню. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)