начні́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. начні́к начнікі́
Р. начніка́ начніко́ў
Д. начніку́ начніка́м
В. начні́к начнікі́
Т. начніко́м начніка́мі
М. начніку́ начніка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

начні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Няяркая лямпачка, якая запальваецца нанач.

2. Чалавек, які працуе ноччу або доўга не кладзецца спаць (разм.).

|| памянш.-ласк. начнічо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м. (да 1 знач.; разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

начні́к, -ка́ м.

1. (лампочка) ночни́к;

2. разг. полуно́чник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

начні́к, ‑а, м.

1. Няяркая лямпачка, якая запальваецца нанач. [Спадарожнік:] — Калі ласка, уключыце начнік, а гэту яркую лямпачку выключыце. Васілевіч.

2. Разм. Чалавек, які працуе ноччу або доўга не кладзецца спаць. І невядома, да чаго толькі б дадумаўся Аляксей, каб толькі не перашкодзіла яму машына, якая абагнала яго і спынілася. — Давай, начнік, падвязём, — пачуўся голас сакратара райкома Мікалая Васільевіча. Гаўрылкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Начні́к1 ’мыльнік, Saponaria officinalis L.’ (брэсц., Федар.), ’букашнік горны, Jasione montana L.’ (віц.; гродз., Кіс.), рус. ночни́к ’кветка начная прыгажуня’, серб.-харв. но̀ћник ’тс’. Ад начны́ ’які цвіце ноччу’, у выніку семантычнай кандэнсацыі складаных назваў з такім азначэннем.

Начні́к2 ’кажан’, рус. ночни́к ’тс’. Ад начны́, названы так за начны спосаб жыцця, параўн. тыпалагічна падобнае ўтварэнне балг. дыял. но́шно пи́ле ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ночни́к (лампочка) начні́к, -ка́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

начнічо́к, ‑чка, м.

Разм. Памянш.-ласк. да начнік (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

полуно́чник разг. паўно́чнік, -ка м., начні́к, -ка́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Начакве́т ’букашнік горны, Jasione montana L.’ (віц., Кіс.), іншыя назвы: начнік, начніца, паўночнік (там жа). Складанае слова, першая частка (да ноч), відаць, сведчыць пра раскрыванне кветкі ў начны час (параўн. іншыя назвы), другая — да квет(ка), гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́ключыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.

1. Вывесці са складу чаго‑н. Выключыць з брыгады. □ [Старшыня] дамогся, што чатырох гультаёў выключылі з калгаса. Шамякін. // Выкрасліць, апусціць. Выключыць са спісаў.

2. Спыніць дзеянне чаго‑н. шляхам адключэння ці выключэння. Выключыць радыёпрыёмнік, матор. □ [Спадарожнік:] — Калі ласка, уключыце начнік, а гэту яркую лямпачку выключыце. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)