◎ Наць ’зварот (да каго-небудзь)’ (Касп.). Паводле Блесэ (St. baltici, 5, 1935–1936, 16), з лат. пасі ад nokt ’ісці, прыходзіць’, што разглядаецца як лакальнае запазычанне ў межах беларускай мовы (гл. Лаўчутэ, Балтизмы, 70).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Наці́ць ’уцягваць ніткі ў бёрда’ (воран., Сл. ПЗБ). Няясна; магчыма, ад ніціць ’тс’ з заменай і на а, якую цяжка вытлумачыць; або звязана з націна, наць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Мяцёва, мяціва, мяціво, мяціўя ’бацвінне’ (Жд. 1; іўеў., маст., Сцяшк. Сл.), ’націнне гародніны’ (бялын., Нар. сл.). З наць ’націна’. Параўн. чэш. nať, hať, mhať, mjať і інш. слав. лексемы, якія да прасл. natbCnyti, паиШ > паиъ ’мёртвы’. Мяркуецца, што націна — адміраючая, ужо не зялёная частка пераважна раслін-караняплодаў (Махэк₂, 391). Аб суфіксе ‑ів‑а гл. Сцяцко, Афікс. наз., 41.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Ле́цён ’сенцы, камора’ (пін., Колб.; ц.-палес., Нар. сл.), лун. лёттен (Шатал.), лётён, лёцень (Тарн., Шн. 3; маз., Нар. лекс. Гом.), жытк. ляцён ’тс’ (Мат. Гом.). Утворана ад прыметніка летні пры дапамозе суфікса -ён (Сцяцко, Афікс. наз., 103). Hę выключана, аднак, версія аб утварэнні лексемы з прасл. асновы lęk‑ > lęcati ’нагінаць, нацягваць’, параўн. рус. наляцать, налячить ’напінаць, нацягваць (лук, пастку, сетку)’, ст.-рус. ляцати ’расстаўляць пасткі’, ст.-слав. налАШтн ’нацягваць лук’, ЛАцати ’ставіць пастку’, чэш. leceti, liceti, в.-луж. lac, н.-луж. Іёс ’тс’, славен. lecati (se) ’гнуць’, літ. lenkti ’згі-наць, нахіляць’. Тады палес. лецён першапачаткова азначала 6 ’клетка-лавушка’ з загнутых дубцоў у выглядзе будана’ (параўн. палес. пажарнік). Бязлай (2, 130) таксама выводзіць славен. Іёсеп ’пастка для лоўлі птушак’ з lęk‑, а Штрэкель (там жа) выводзіць яго з ням. баварск. die Letz, Letzen ’пастка’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)