на́ция на́цыя, -цыі ж.;

равнопра́вие на́ций раўнапра́ўе на́цый;

Организа́ция Объединённых На́ций Арганіза́цыя Аб’ядна́ных На́цый.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

на́цыя ж. на́ция

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

На́цыя ’нацыя, нацыянальнасць, народ’ (Яруш., Некр. і Байк., БРС, ТСБМ), на́цыя ’парода’ (Растарг.), нацая ’нацыя; мова; вёска’ (Ян.). Ст.-бел. нацыя (нацея, нация) ’народ, народнасць’ (1589 г.) са ст.-польск. nacyja, што ў сваю чаргу з лац. natio (Булыка, Лекс. запазыч., 32); магчыма, паўторнае запазычанне ў сучасную беларускую літаратурную мову з рус. нация (Крукоўскі, Уплыў, 81), адкуль трапіла і ў гаворкі; падобным шляхам праніклі таксама нацыянальны, нацыяналіст, нацыяналізм і інш. з адпаведнай адаптацыяй да норм новай беларускай літаратурнай мовы (‑ыя‑ на месцы рус. ‑ио‑ і інш.). Цікава, што ў выніку самастойнага развіцця ў народнай мове ўзноўлена адно з першасных значэнняў лац. natio — ’парода’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

наро́д м.

1. (род. наро́да) (нация, население страны) наро́д;

2. (род. наро́ду) (группа людей) наро́д;

працо́ўны н. — трудово́й наро́д;

по́дзвіг белару́скага наро́да — по́двиг белору́сского наро́да;

мно́га ~ду — мно́го наро́ду;

хаджэ́нне ў н. — хожде́ние в наро́д

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)