наха́бніца

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. наха́бніца наха́бніцы
Р. наха́бніцы наха́бніц
Д. наха́бніцы наха́бніцам
В. наха́бніцу наха́бніц
Т. наха́бніцай
наха́бніцаю
наха́бніцамі
М. наха́бніцы наха́бніцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

наха́бніца ж. наха́лка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наха́бніца, ‑ы, ж.

Жан. да нахабнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наха́бнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Бессаромны, бесцырымонны чалавек.

|| ж. наха́бніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. наха́бніцкі, -ая, -ае.

Н. ўчынак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наха́лка наха́бніца, -цы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

оха́льница ж., прост. наха́бніца, -цы ж., наха́ба, -бы м. и ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

На́хацьнахабніца (пра свінню)’ (салігор., Нар. словатв.). Няясна; параўн. салігор. хасціна ’пражэрлівая скаціна’ (гл.); *на + хасць?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наха́ба ’напасць’ (Нас., Грыг., Др., Яруш., круп., ЭШ), ’напасць, непрыемнасць; нахабства’ (Гарэц.), ’гора, навалач’ (Макар.), ’няшчасце, навала; нахабнік’ (Бяльк.), ’навязаны клопат, абуза; нахабнік, нахабніца’ (Янк. 2, Ян.), ’назола, прыставай, бессаромнік’ (парыц., Янк. Мат.), ’нахабнік’ (Клім., Пятк. 2), ’здань’ (касцюк., Арх. ГТ), наха́біца ’пошасць, хвароба’ (ТС), ’назола’ (івац., Жыв. сл.), наха́бны ’навязлівы, прыдзірлівы’ (Нас.), ’наглы’ (Бяльк.), укр. наха́ба ’бяда, напасць; нахабства’, рус. наха́ба ’напасць, нечаканая непрыемнасць; клопат, абуза; нахабнік, нахабніца’. Ад наха́біць ’нападаць, паклёпнічаць, безпадстаўна абвінавачваць у злачынстве’ (Нас.), да незафіксаванага а́біць, параўн. ст.-бел. ахабивъ, зафіксаваную форму з аканнем ад дзеяслова *охабити (Карскі, 1, 136), параўн. ст.-польск. ochabić ’абхапіць’, што ўзыходзіць да гукапераймальнага хав‑ (Бернекер, 381) і можа суадносіцца з габа́ць ’браць, хапаць’ (Фасмер, 4, 215; Махэк₂, 410). Некаторыя значэнні развіліся, магчыма, пад уплывам *xabiti ’псаваць’, гл. ха́баль, хабе́та; да семантыкі параўн. нахваці́цца ’з’явіцца знянацку’ (Ян.), нахапі́цца ’накінуцца’ (Растарг.) і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)