натхнё́на

прыслоўе, утворана ад прыметніка

станоўч. выш. найвыш.
натхнё́на натхнё́ней -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

натхнёна нареч.

1. вдохнове́нно;

2. воодушевлённо;

1, 2 см. натхнёны 3, 4

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вдохнове́нно нареч. натхнёна;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

одухотворённо нареч. натхнёна;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

воодушевлённо нареч. натхнёна; з запа́лам, з натхне́ннем; з узды́мам;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

натхнё́ны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. натхнё́ны натхнё́ная натхнё́нае натхнё́ныя
Р. натхнё́нага натхнё́най
натхнё́нае
натхнё́нага натхнё́ных
Д. натхнё́наму натхнё́най натхнё́наму натхнё́ным
В. натхнё́ны (неадуш.)
натхнё́нага (адуш.)
натхнё́ную натхнё́нае натхнё́ныя (неадуш.)
натхнё́ных (адуш.)
Т. натхнё́ным натхнё́най
натхнё́наю
натхнё́ным натхнё́нымі
М. натхнё́ным натхнё́най натхнё́ным натхнё́ных

Кароткая форма: натхнё́на.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

разлу́ка, ‑і, ДМ ‑лу́цы, ж.

1. Стан паводле знач. дзеясл. разлучацца — разлучыцца.

2. Расcтанне з кім‑н. родным, блізкім. Пасля такой доўгай разлукі з домам Аленка адчувала сябе шчаслівай. Колас. На пятым годзе разлукі з родным Міргарадам .. [Сярдзюк] натхнёна ўспамінае вішняк і галушкі. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хіста́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. хістаць (у 1, 2 знач.); дзеянне і стан паводле дзеясл. хістацца (у 1–3 знач.). Хістанне дрэў. □ І толькі складкі сукенкі ды ледзь прыкметнае хістанне чорных кос на спіне адзначалі яе [Анежкі] рух. Броўка.

2. Няўстойлівасць, зменлівасць. Хістанні тэмпературы. Хістанне цэн.

3. перан. Нерашучасць, сумненне. Ці зайздросны мой лёс? Ці шчасліва жыву? Каб такое пытанне стаяла ў анкеце, — Я, сябры, без хістання б запоўніў графу: — Так, па-мойму, я — самы шчаслівы на свеце! Гілевіч. Рады творчаму плёну, Мы працуем натхнёна, У нашым руху хістанняў няма. Журба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

захапле́нне, ‑я, н.

1. Незвычайны ўздым пачуццяў, найвышэйшае задавальненне чым‑н. Быць у захапленні ад канцэрта. □ Пятро расплюшчыў вочы, глянуў і анямеў ад захаплення:.. убранне так пасавала да [Сашы] што яна здавалася казачна прыгожай. Шамякін.

2. Усхваляванасць, запал, натхненне. Дзеду Талашу хочацца ведаць, аб чым гавораць [Крулеўскі і Бусыга] з такім захапленнем, што і не заўважаюць яго. Колас. Студэнтачка, амаль падлетак, з захапленнем у вялікіх вачах, па-дзіцячы натхнёна чытае на польскай мове — купалаўскае.. «Я не паэт»... Брыль.

3. Павышаны інтарэс да чаго‑н.; любімы занятак каго‑н. Захапленне тэатрам. □ Адным з многіх захапленняў Сяргея Аляксандравіча быў спорт. Лобан.

4. Улюбёнасць у каго‑н. [Міхаіл Палікарпавіч] здольны быў лёгка захапіцца, і кожнае захапленне здавалася яму мацнейшым, чым папярэдняе. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

піяне́р, ‑а, м.

1. Чалавек, які ўпершыню пранік у недаследаваную краіну і пасяліўся там (першапачаткова аб перасяленцах у Паўночную Амерыку).

2. Той, хто першы пракладвае дарогу ў якой‑н. новай галіне; зачынальнік. — Ва ўсякім разе, хлопцы, — казаў Садовіч, — заўтра мы паложым пачатак арганізацыі народных настаўнікаў у Беларусі. Мы будзем піянерамі рэвалюцыйнага арганізаванага руху ў барацьбе супроць праклятага царызму, — крыху рытарычна, але натхнёна скончыў Садовіч. Колас. [Віхура:] — Пройдуць гады, з’явіцца іншая тэхніка, а нас, піянераў будоўлі, усё ж не забудуць, бо мы ўкладаем душу ў справу. Гурскі. Вахтангаў быў піянерам новага, савецкага мастацтва. «Беларусь».

3. Салдат інжынерных войск у Францыі, Англіі, Германіі і да пачатку 19 ст. ў Расіі; сапёр.

4. Член дабравольнай дзіцячай камуністычнай арганізацыі. Уступіць у піянеры. □ Пад ім [сцягам] піянеры Прыходзяць на зборы. Пры ім, на бязмежным савецкім прасторы, Заўсёды стаіць Каравул ганаровы. Глебка.

[Ад фр. pionnier.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)