натура́льный в разн. знач. натура́льны;

натура́льная шко́ла лит., ист. натура́льная шко́ла;

натура́льное хозя́йство эк. натура́льная гаспада́рка;

натура́льная за́работная пла́та эк. натура́льная зарабо́тная пла́та;

натура́льный ряд чи́сел мат. натура́льны рад лі́каў;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

натура́льны, -ая, -ае.

1. Уласцівы прыродзе, створаны прыродай; не штучны.

Натуральныя ўмовы.

2. Абумоўлены законамі прыроды.

Натуральная смерць.

3. Які існуе ад прыроды, прыроджаны.

Н. колер валасоў.

Н. імунітэт.

4. Сапраўдны, прыроднага паходжання; проціл. штучны.

Н. шоўк.

5. Які адпавядае рэчаіснасці; сапраўдны.

Натуральная велічыня прадмета.

6. Нармальны, звычайны.

Н. выгляд.

7. Які атрымліваецца, аплачваецца натурай (у 5 знач.).

Натуральная аплата.

Натуральная гаспадарка (спец.) — гаспадарка, у якой прадукты працы вырабляюцца для задавальнення патрэб толькі саміх вытворцаў.

Натуральны рад лікаў (спец.) — бесканечная паслядоўнасць 1,2,3,4,5,..., што складаецца з цэлых дадатных лікаў, размешчаных па парадку іх узрастання.

|| наз. натура́льнасць, -і, ж. (да 3—6 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вадаём, -а, мн. -ы, -аў, м.

Натуральная або штучная ўпадзіна, напоўненая вадой; басейн.

Натуральны в.

|| прым. вадаёмны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

субсі́дыя, -і, мн. -і, -дый, ж. (кніжн.).

Грашовая або натуральная дапамога, якую аказвае каму-н. установа.

Дзяржаўная с. школе.

|| прым. субсідыя́рны, -ая, -ае (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

натура́льны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. натура́льны натура́льная натура́льнае натура́льныя
Р. натура́льнага натура́льнай
натура́льнае
натура́льнага натура́льных
Д. натура́льнаму натура́льнай натура́льнаму натура́льным
В. натура́льны (неадуш.)
натура́льнага (адуш.)
натура́льную натура́льнае натура́льныя (неадуш.)
натура́льных (адуш.)
Т. натура́льным натура́льнай
натура́льнаю
натура́льным натура́льнымі
М. натура́льным натура́льнай натура́льным натура́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

натура́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. натура́льны натура́льная натура́льнае натура́льныя
Р. натура́льнага натура́льнай
натура́льнае
натура́льнага натура́льных
Д. натура́льнаму натура́льнай натура́льнаму натура́льным
В. натура́льны (неадуш.)
натура́льнага (адуш.)
натура́льную натура́льнае натура́льныя (неадуш.)
натура́льных (адуш.)
Т. натура́льным натура́льнай
натура́льнаю
натура́льным натура́льнымі
М. натура́льным натура́льнай натура́льным натура́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

се́пія, -і, мн. -і, -пій, ж.

1. Галаваногі марскі малюск (каракаціца), у целе якога выпрацоўваецца карычневае фарбавальнае рэчыва.

2. Натуральная карычневая фарба з гэтага рэчыва, а таксама малюнак, выкананы такой фарбай, і фатаграфія карычневага тону.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вадаём, ‑а, м.

Натуральная або штучная ўпадзіна, напоўненая вадой; басейн. Рачны вугор жыве ў вадаёмах, якія звязаны з Атлантычным акіянам. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

натура́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Уласцівы прыродзе, створаны прыродай; не штучны. Белавежская пушча — адзінае месца.. [на Беларусі], дзе зубры ў натуральных умовах жывуць. «Маладосць». [Бухгалтар:] — Адзіным натуральным рубяжом, які аддзяляў дрыгавічоў ад драўлян, з яўлялася Прыпяць. В. Вольскі.

2. Абумоўлены законамі прыроды. Натуральны прырост насельніцтва. Натуральная смерць.

3. Які існуе ад прыроды, прыроджаны. Натуральны колер твару. Натуральны імунітэт.

4. Сапраўдны, прыроднага паходжання; проціл. штучны. Натуральны шоўк. Натуральная кава.

5. Які адпавядае рэчаіснасці; сапраўдны. Натуральнае асвятленне. □ Зялёнае ўбранне .. [дрэў] станавілася амаль натуральным, калі месяц хаваўся. Кулакоўскі. Пасярэдзіне двара моўчкі стаіць мармуровая, у натуральную велічыню, копія з фларэнтыйскага Давіда. Караткевіч.

6. Нармальны, звычайны. Пакой зноў набыў свой натуральны выгляд. Мурашка. // Звычайны для каго‑н., просты. Глінскі ўвайшоў у сваю ролю, голас яго пагучнеў, жэсты сталі больш натуральнымі і выразнымі. Кулакоўскі.

7. Які ўтвараецца, атрымліваецца, аплачваецца натурай (у 4 знач.). Натуральны падатак. Натуральная аплата.

•••

Натуральная гаспадарка гл. гаспадарка (у 1 знач.).

Натуральная школа гл. школа.

Натуральны адбор гл. адбор.

Натуральны рад лічбаў гл. рад (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ілюзо́рна-натура́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ілюзо́рна-натура́льны ілюзо́рна-натура́льная ілюзо́рна-натура́льнае ілюзо́рна-натура́льныя
Р. ілюзо́рна-натура́льнага ілюзо́рна-натура́льнай
ілюзо́рна-натура́льнае
ілюзо́рна-натура́льнага ілюзо́рна-натура́льных
Д. ілюзо́рна-натура́льнаму ілюзо́рна-натура́льнай ілюзо́рна-натура́льнаму ілюзо́рна-натура́льным
В. ілюзо́рна-натура́льны (неадуш.)
ілюзо́рна-натура́льнага (адуш.)
ілюзо́рна-натура́льную ілюзо́рна-натура́льнае ілюзо́рна-натура́льныя (неадуш.)
ілюзо́рна-натура́льных (адуш.)
Т. ілюзо́рна-натура́льным ілюзо́рна-натура́льнай
ілюзо́рна-натура́льнаю
ілюзо́рна-натура́льным ілюзо́рна-натура́льнымі
М. ілюзо́рна-натура́льным ілюзо́рна-натура́льнай ілюзо́рна-натура́льным ілюзо́рна-натура́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)