ната́рыус, -а, мн. -ы, -аў, м.

Службовая асоба, якая ажыццяўляе натарыяльныя дзеянні, акты.

Дзяржаўны н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ната́рыус

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ната́рыус ната́рыусы
Р. ната́рыуса ната́рыусаў
Д. ната́рыусу ната́рыусам
В. ната́рыуса ната́рыусаў
Т. ната́рыусам ната́рыусамі
М. ната́рыусе ната́рыусах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ната́рыус м. нота́риус

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ната́рыус, ‑а, м.

Службовая асоба, якая ажыццяўляе натарыяльныя дзеянні.

[Ад лац. notarius — пісар, сакратар.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нота́риус ната́рыус, -са м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

улада́ранне, ‑я, н.

Панаванне дзе‑н. У першыя ж дні нямецкага ўладарання [у гарадку] былі арыштаваны мясцовы натарыус, старшыня абутковай арцелі і ляснічы. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фарма́льнасць, ‑і, ж.

1. Фармальныя адносіны да чаго‑н.; праяўленне фармалізму ў чым‑н. Максім ведаў гэтую хітрасць: захоўваць фармальнасць там, дзе можна было б абысціся без яе, і парушаць, дзе выгадна. Машара.

2. Тое, што адлюстроўвае прыняты парадак; тое, што робіцца па традыцыі і не мае істотнага значэння. У памяці Лабановіча засталася апошняя споведзь яшчэ ў а. Мікалая. Гэта была проста фармальнасць. Колас. Для фармальнасці натарыус праверыў пашпарты. Пальчэўскі.

3. звычайна мн. (фарма́льнасці, ‑ей). Знешнія патрабаванне ўмовы, якія выконваюцца пры афармленні чаго‑н. У міліцыі Івана Дамінікавіча ведалі і адразу ж справілі ўсе фармальнасці, звязаныя з яго далейшым бытаваннем у сталіцы. Лужанін. Васіль Пятровіч .. зайшоў да начальніка санпрапускніка, каб уладзіць фармальнасці і атрымаць даведку. Карпаў.

4. Уласцівасць фармальнага (у 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)