Натага́ніць ’наліць, накласці з верхам’ (жлоб., Жыв. сл.), укр. натаганити ’многа накласці, многа наварыць’, рус. натаганить ’наварыць (у вялікай колькасці)’. Відаць, да тагин ’падстаўка пад кацёл для прыгатавання ежы ў полі’, першапачаткова наварыць на тагане, г. зн. ’многа’. Няясна, ці звязана са смал. натагин (тянуть) ’у розныя бакі (цягнуць)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тага́ніць ’цягаць’(Нас.), тъга́ніць ’несці, валачы’ (мёрск., Нар. лекс.). Да тага́н (гл.) з мяркуемым значэннем ’расцяжка’. Параўн. натаганіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)