насі́лкі, -лак.

Прыстасаванне для пераноскі грузаў або людзей.

Санітарныя н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насі́лкі

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. насі́лкі
Р. насі́лак
Д. насі́лкам
В. насі́лкі
Т. насі́лкамі
М. насі́лках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

насі́лкі, -лак ед. нет носи́лки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

насі́лкі, ‑лак; адз. няма.

Прыстасаванне для пераноскі грузаў або людзей (звычайна складаецца з дзвюх жэрдак з драўляным або палатняным насцілам). Санітарныя насілкі. □ Дзяўчаты падносілі на насілках копы. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Но́шынасілкі; жэрдкі, на якіх носяць копы сена’ (Жд. 2, Сл. ПЗБ, Ян., ТС), ’насілкі для пераноскі нябожчыкаў’ (ТС), ’прыстасаванне, на якім носяць вёдры’ (ДАБМ). Да насіць, нясці (гл.), параўн. насілы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́ры ’падмосткі, дошкі на козлах для спання’ (Яруш., Бяльк.), ’насціл з дошак для спання, палок’ (Сл. ПЗБ), ’насілкі для вынасу нябожчыкаў’ (Грыг., Сцяшк., Янк.), ’падстаўка пад галаву нябожчыка’ (ТС). Не можа разглядацца асобна ад ма́ры ’пахавальныя насілкі’ (Нас.), насуперак Фасмеру (3, 46), апошняе праз польскую і чэшскую мовы з ням. Bahreнасілкі’ (Брукнер, 324; Махэк₂, 352).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паланкі́н, ‑а, м.

Крытыя насілкі, якія служаць экіпажам у некаторых краінах Усходу і Паўднёвай Амерыкі. За .. [мандарынам] чатыры чалавекі неслі паланкін, нібы будку, з сіняй шаўковай занавескай. Маўр.

[Партуг. palanquim з малайск.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

носи́лки

1. насі́лкі, -лак ед. нет;

2. (больше — для сена) насі́лы, род. насі́л, ед. насі́ла, -лы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паражняко́м, прысл.

Разм. Без грузу, без паклажы, без пасажыраў. Калі вярталіся хлопцы паражняком, .. [Надзя] хуценька загружала іхнія насілкі. Грахоўскі. Ля нас паражняком праскочыла грузавая машына, а ззаду марудна цягнулася, ляскочучы на ўвесь лес, фурманка. Адамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

імправізава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад імправізаваць.

2. у знач. прым. Складзены адразу, без папярэдняй падрыхтоўкі. Імправізаваная прамова. Імправізаваная эпіграма.

3. перан.; у знач. прым. Зроблены наспех, без папярэдніх прыгатаванняў. Імправізаваная трыбуна. Імправізаваныя насілкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)