насцяро́жыцца гл. насцеражыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насцяро́жыцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. насцяро́жуся насцяро́жымся
2-я ас. насцяро́жышся насцяро́жыцеся
3-я ас. насцяро́жыцца насцяро́жацца
Прошлы час
м. насцяро́жыўся насцяро́жыліся
ж. насцяро́жылася
н. насцяро́жылася
Загадны лад
2-я ас. насцяро́жся насцяро́жцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час насцяро́жыўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

насцяро́жыцца сов. насторожи́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

насцяро́жыцца,

гл. насцеражыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насцеражы́цца, -ражу́ся, -ражы́шся, -ражы́цца; -ражы́мся, -ражыце́ся, -ража́цца; -ражы́ся і насцяро́жыцца, -ро́жуся, -ро́жышся, -ро́жыцца; -ро́жся; зак.

Стаць насцярожаным, напружана-ўважлівым.

|| незак. насцяро́жвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насцеражы́цца, ‑ражуся, ‑ражышся, ‑ражыцца; ‑ражымся, ‑ражыцеся, ‑рагуцца і насцяро́жыцца, ‑рожуся, ‑рожышся, ‑рожыцца; заг. насцеражыся; зак.

Стаць насцярожаным, напружана-ўважлівым. Вось ледзь пачуўся асцярожны працяглы свіст. Чалавек сеў і насцеражыўся. Крапіва. Алесь насцеражыўся і застыў у грознай, ваяўнічай позе. В. Вольскі. Пачуўшы словы на незнаёмай ім мове, дзяўчаты адразу насцярожыліся. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насцярожыцца; наструніцца (разм.) □ навастрыць вушы

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

насторожи́ться насцяро́жыцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

насцяро́жвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да насцеражыцца, насцярожыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Настаражы́ць ’наставіць пастку і пад.’, настарожаны ’настаўлены, напружаны’ (палес., Цыхун, вусн. паведамл.), параўн. укр. насторожи́ти ’падрыхтаваць да чаго-небудзь’, рус. насторожи́ть ’наставить, падрыхтаваць’, польск. nastrożyć ’наставіць пастку, паставіць вертыкальна; начапіць прынаду і г. д.’, чэш. nastražiti ’тс’, славац. nastražiť ’тс’. Усё да старажыць, стораж (гл.), параўн. сто́рож ’калок у пастцы, які ўтрымлівае яе ў раскрытым стане; нацягнуты шнурок у рыбалоўнай прыладзе і інш.’ (ТС), рус. насторо́жка ’пастка на звера’, на́сторож ’прынада ў пастцы’. Махэк₂ (390) раздзяляе па паходжанню словы са значэннем ’наставіць пастку і пад.’ ад слоў са значэннем ’наставіць вушы, насцярожыць’, узводзячы іх да *strěžiti (роднаснае літ. striegti, лат. striēgt ’ставіць прынаду’) і *storžitiнасцярожыцца’. Гл. таксама Борысь, JP, 56, 1956, 124–127.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)