насу́нуць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. насу́ну насу́нем
2-я ас. насу́неш насу́неце
3-я ас. насу́не насу́нуць
Прошлы час
м. насу́нуў насу́нулі
ж. насу́нула
н. насу́нула
Загадны лад
2-я ас. насу́нь насу́ньце
Дзеепрыслоўе
прош. час насу́нуўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

насу́нуць, -су́ну, -су́неш, -су́не; -су́нь; -су́нуты; зак.

1. чаго. Нассоўваць у адно месца нейкую колькасць чаго-н.

Н. кучу лісця.

2. што. Закрыць, засланіць чым-н. каго-, што-н.

Н. шапку на вочы.

3. што. Надзець, уссунуць на што-н. (разм.).

Н. боты на ногі.

|| незак. насо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насу́нуць сов.

1. нагрести́;

н. ку́чу лі́сця — нагрести́ ку́чу ли́стьев;

2. надви́нуть; (надеть — ещё) насу́нуть; (головной убор — ещё) нахлобу́чить;

н. ша́пку — нахлобу́чить ша́пку;

3. безл., разг. стать па́смурным;

было́ я́сна, а по́тым ~нула — бы́ло я́сно, а пото́м ста́ло па́смурно

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

насу́нуць, ‑суну, ‑сунеш, ‑суне; зак.

1. чаго. Нассоўваць у адно месца нейкую колькасць чаго‑н. Насунуць кучу лісця. □ З кулямётам трэба было быць цяпер наверсе, за брустверам, які, спяшаючыся, рабілі ўчора вечарам, насунуўшы лапатамі жвіру. Пташнікаў.

2. што. Закрыць, засланіць чым‑н. каго‑, што‑н. Хлопцы селі [у самалёт]. Лётчык насунуў над імі цэлулойдны каўпак, памахаў рукою партызанам. Новікаў. Насунуўшы на вочы шчыток, працуе электразваршчык. Дадзіёмаў. Вера нічога не адказала, толькі ніжэй насунула хустку на вочы. Федасеенка.

3. што. Разм. Надзець, уссунуць на што‑н. [Гаспадар] насунуў на ногі апоркі і выйшаў з-за шырмы. Лупсякоў. Сын неахвотна ўзняўся, насунуў шлем, апрануў новы д[о]ўгі кажух і пайшоў. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насо́ўваць гл. насунуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

надви́нуть сов. насу́нуць, мног. панасо́ўваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

насо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да насунуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насу́нуты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад насунуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нахлобу́чить сов., разг. насу́нуць, мног. панасо́ўваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

насо́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. насоўваць — насунуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)