насу́нуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -нься; зак.

1. Рухаючыся, наблізіцца да каго-, чаго-н.

Хмара насунулася.

2. перан. Надысці, наблізіцца (пра час, падзеі і пад.).

Ноч насунулася.

3. Ссунуўшыся, закрыць сабой што-н.

Хустка насунулася на лоб.

|| незак. насо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насу́нуцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. насу́нуся насу́немся
2-я ас. насу́нешся насу́нецеся
3-я ас. насу́нецца насу́нуцца
Прошлы час
м. насу́нуўся насу́нуліся
ж. насу́нулася
н. насу́нулася
Загадны лад
2-я ас. насу́нься насу́ньцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час насу́нуўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

насу́нуцца сов.

1. надви́нуться, насу́нуться; (о головном уборе) нахлобу́читься;

2. разг. наткну́ться, набрести́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

насу́нуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

1. Рухаючыся, наблізіцца да каго‑, чаго‑н. — Хмараю насунулася войска... Патапталі нашы палі і паплавы. Гартны. На самалёт насунулася рэдкая імжа з дробных пясчынак. Шыцік. // перан. Надысці, наблізіцца (пра час, падзеі і пад.). Неяк адразу насунулася асенняя ноч. Грахоўскі. Было маленства, а пасля яго адразу насунулася сталасць. Чарнышэвіч.

2. Рухаючыся, закрыць, засланіць сабою. Некалі, тысячагоддзі назад, шумелі тут трапічныя лясы. Потым насунуўся ляднік, усё жывое замерла. Навуменка. Дзень быў няроўны: то пасвятлее, то зноў насунуцца нізкія кужэльныя хмары. Мележ. // Ссунуўшыся, закрыць сабой што‑н. На дзвюх табурэтках, захутанае ў цёплую коўдру, варушылася малое. З-пад хусткі, што насунулася яму на тварык, ружавеў носік. Гаўрылкін.

3. Разм. Нечакана апынуцца перад кім‑, чым‑н., наткнуцца, наскочыць на каго‑, што‑н. Адразу тры аўтамашыны насунуліся адна на адну. Новікаў. Стаяла такая цемра, што хоць на ваўка насунься. Кірэйчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насо́ўвацца гл. насунуцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нахлобу́читься разг. насу́нуцца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трансгрэсава́ць

насунуцца (насоўвацца) на сушу’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. трансгрэсу́е трансгрэсу́юць
Прошлы час
м. трансгрэсава́ў трансгрэсава́лі
ж. трансгрэсава́ла
н. трансгрэсава́ла
Дзеепрыслоўе
цяп. час трансгрэсу́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

трансгрэсава́ць

насунуцца (насоўвацца) на сушу’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. трансгрэсу́е трансгрэсу́юць
Прошлы час
м. трансгрэсава́ў трансгрэсава́лі
ж. трансгрэсава́ла
н. трансгрэсава́ла
Дзеепрыслоўе
прош. час трансгрэсава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

панасо́ўвацца, ‑аецца; зак.

Разм. Рухаючыся, насунуцца на каго‑, што‑н. — пра ўсё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насо́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да насунуцца.

2. Зал. да насоўваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)