наступле́нне
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
наступле́нне |
наступле́нні |
| Р. |
наступле́ння |
наступле́нняў |
| Д. |
наступле́нню |
наступле́нням |
| В. |
наступле́нне |
наступле́нні |
| Т. |
наступле́ннем |
наступле́ннямі |
| М. |
наступле́нні |
наступле́ннях |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
наступле́нне² гл. наступіць².
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
наступле́нне¹, -я, н.
1. гл. наступаць¹.
2. Баявыя дзеянні войск супраць праціўніка з мэтай яго разгрому.
Рашучае н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
наступле́нне ср., в разн. знач. наступле́ние;
н. па ўсіх франта́х — наступле́ние на всех фронта́х;
н. на бало́та — наступле́ние на боло́то
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
наступле́нне 1, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. наступаць 1 (у 4 знач.). Наступленне раслін на азярко пашыралася з усіх бакоў. Асака і гарлачыкі запаланілі ўсё люстра. В. Вольскі.
2. Баявыя дзеянні войск супраць праціўніка з мэтай руху наперад. Чырвоная Армія перайшла ў рашучае наступленне і забірае ад фашыстаў горад за горадам. Купала. Імклівае наступленне нашых войск змяло франтавую лінію. Шахавец. // перан. Актыўныя дзеянні, якія робяцца кім‑н. з якой‑н. мэтай. Адважныя людзі Савецкай краіны Пайшлі ў наступленне на тайны прыроды... Колас.
наступле́нне 2, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. наступіць 2.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наступа́ць¹, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.
1. гл. наступіць¹.
2. Ведучы актыўныя ваенныя дзеянні, рухацца наперад, на праціўніка.
Н. на ўсіх франтах.
3. Падступаць да каго-н. з просьбамі, пагрозамі і пад.
4. перан. Набліжацца да чаго-н., распаўсюджвацца, насоўвацца на што-н.
Хвалі наступаюць на бераг.
|| наз. наступле́нне, -я, н. (да 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
наступі́ць², 1 і 2 ас. не ўжыв., -ту́піць; зак.
Пра час, стан: надысці, настаць.
Наступілі халады.
Наступіла цішыня.
|| незак. наступа́ць, -а́е.
|| наз. наступле́нне, -я н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
контрнаступле́нне, -я, н.
Падрыхтаванае ў ходзе абароны наступленне ў адказ на наступленне праціўніка.
К. войск пад Масквой у снежні 1941 года.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
трансгрэ́сія, -і, ж. (спец.).
Наступленне мора на сушу.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
раздне́ць, -е́е; безас., зак.
Пра наступленне дзённага святла.
Ужо разднела.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)