насто́льніца
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
насто́льніца |
насто́льніцы |
| Р. |
насто́льніцы |
насто́льніц |
| Д. |
насто́льніцы |
насто́льніцам |
| В. |
насто́льніцу |
насто́льніцы |
| Т. |
насто́льніцай насто́льніцаю |
насто́льніцамі |
| М. |
насто́льніцы |
насто́льніцах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
насто́льніца ж., см. насто́льнік
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
насто́льніца, ‑ы, ж.
Абл. Настольнік. У палатцы — досыць прасторнай — стаяў невялікі стол, збіты з дошчак і накрыты белаю настольніцай. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самобра́нка фольк. / ска́терть-самобра́нка абру́с-самабо́р, насто́льніца-самабра́нка;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Насто́льнік ’абрус’ (Гарэц., Бяльк., Янк. Мат., Сл. ПЗБ, ТС), насту́льник ’тс’ (Зн., дыс.), nastíłnyk (Тарн.), настольніца ’тс’ (Гарэц., Жд. 3, Тарн., Сцяц., Сл. ПЗБ, Ян., ТС). Да стол (гл.), узнікла ў выніку семантычнай кандэнсацыі, параўн. яшчэ ў Насовіча настольная скацерка (320).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
абрус, настольнік, настольніца, стальніца, сурвэта
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)