настая́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. настаю́ настаі́м
2-я ас. настаі́ш настаіце́
3-я ас. настаі́ць настая́ць
Прошлы час
м. настая́ў настая́лі
ж. настая́ла
н. настая́ла
Загадны лад
2-я ас. насто́й насто́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час настая́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

настая́ць², 1 і 2 ас. не ўжыв., -стаі́ць; зак., чаго (разм.).

Пра хатнюю жывёлу: ператварыць подсціл у гной.

|| незак. насто́йваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

настая́ць¹, -таю́, -таі́ш, -таі́ць; -таі́м, -таіце́, -тая́ць; -то́й; зак., на чым і без дап.

Дамагчыся выканання чаго-н.

Н. на сваім.

|| незак. насто́йваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

настая́ць сов. настоя́ть;

н. на сваі́м — настоя́ть на своём

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

настая́ць 1, ‑стаю, ‑стаіш, ‑стаіць; ‑стаім, ‑стаіце; заг. настой; зак., на чым і без дап.

Дамагчыся выканання чаго‑н. Настаяць на сваім. Настаяць на выкананні рашэння. □ Дзімін пастаяў, каб на канферэнцыю таксама былі запрошаны работнікі аховы здароўя. Карпаў. Максім цвёрда вырашыў настаяць, каб Вера вярнулася ў Вільню. Машара.

настая́ць 2, ‑стаіць; зак., чаго.

Разм. Ператварыць подсціл у гной (пра хатнюю жывёлу). Кожны чалавек спадзяваўся займець не адну карову і каняку, а сама меней — парку коней ды галавы тры кароў. Як ні кажы, і малака больш у хату і, галоўнае, жывёла настаіць гною. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насто́яць², 1 і 2 ас. не ўжыв., -то́ены; зак., што і чаго (разм.).

Тое, што і настаяць².

Н. гною.

|| незак. насто́йваць, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насто́йваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да настаяць ​1, настояць ​2.

насто́йваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да настояць ​1.

насто́йваць 3, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да настаяць ​2, настояць ​3.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Насту́чыцьнастаяць’ (Ян.). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

насто́ены 1, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад настояць ​1.

насто́ены 2, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад настаяць ​2, настояць ​3.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насто́йваць I несов. наста́ивать; см. насто́яць

насто́йваць II несов. наста́ивать; см. настая́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)