насле́днік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. насле́днік насле́днікі
Р. насле́дніка насле́днікаў
Д. насле́дніку насле́днікам
В. насле́дніка насле́днікаў
Т. насле́днікам насле́днікамі
М. насле́дніку насле́дніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

насле́днік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Асоба, якая атрымала спадчыну або мае права на яе атрыманне; спадкаемец.

Законны н.

2. перан. Пераемнік, прадаўжальнік якой-н. справы; нашчадак.

Наследнікі лепшых традыцый.

|| ж. насле́дніца, -ы, мн. -ы, -ніц (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насле́днік м. насле́дник;

н. прасто́ла (тро́на) — престолонасле́дник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

насле́днік, ‑а, м.

1. Асоба, якая атрымала спадчыну або мае права на яе атрыманне. Прамы наследнік. Законны наследнік. □ Не шанцавала майму бацьку на сыноў.. А што гэта за гаспадар без наследніка. Скрыган. // Разм. Дзіця, сын. Віншаваць з наследнікам. □ — Ну, Валюха, як наш наследнік? — Вадзім абняў .. [жонку] за плечы, прыхінуў да сябе. Гаўрылкін.

2. перан. Пераемнікі, прадаўжальнікі якой‑н. справы. Наследнікі рэвалюцыйных традыцый. □ [Навум:] — Рыгор Піліпавіч забыўся, што мы наследнікі не толькі беларускай культуры, але і лепшага, што стварыла чалавецтва наогул. Мікуліч.

•••

Наследнік прастола — сын манарха або наогул асоба, да якой павінна перайсці ўлада ў манархічнай дзяржаве.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Насле́днік ’хорт, паляўнічы сабака, які ідзе па следу’ (Гарб.), ’прадаўжальнік, паслядоўнік’: Mikałaj czudatworac, boży naślednik (Пятк. 2, 144). Першае слова — самастойнае ўтварэнне ад спалучэння на след (натрапіць, стаць), параўн. насле́дзіць ’вызначыць па слядах’ (Нас.), наследзі́ць ’высачыць’ (ТС), другое — хутчэй за ўсё запазычанне са ст.-слав. наслѣдьникъ ’паслядоўнік, наступнік’, параўн. рус. насле́дник ’паслядоўнік; наступнік; спадкаемца’ (з ц.-слав.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

престолонасле́дник м. насле́днік прасто́ла (тро́на);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прастоланасле́днік, ‑а, м.

Наследнік прастола (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насле́дніца, ‑ы, ж.

Жан. да наследнік (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасто́л, ‑а, м.

1. Трон манарха. // Трон як сімвал улады манарха.

2. У хрысціянскіх храмах — высокі чатырохвугольны стол пасярод алтара, за якім свяшчэннаслужыцель адпраўляе набажэнства.

•••

Наследнік прастола гл. наследнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нашча́дак, -дка, мн. -дкі, -дкаў, м.

1. Чалавек у адносінах да сваіх продкаў.

Н.

Насовіча.

2. мн. Людзі будучых пакаленняў.

Нашы нашчадкі.

3. Сын, наследнік або наогул сваё дзіця (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)