насе́яць, -се́ю, -се́еш, -се́е; -се́й; насе́яны; зак., чаго.

1. Пасеяць у нейкай колькасці.

Н. жыта.

2. Прасеяць нейкую колькасць.

Н. мукі.

|| незак. насе́йваць, -аю, -аеш, -ае і насява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насе́яць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. насе́ю насе́ем
2-я ас. насе́еш насе́еце
3-я ас. насе́е насе́юць
Прошлы час
м. насе́яў насе́ялі
ж. насе́яла
н. насе́яла
Загадны лад
2-я ас. насе́й насе́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час насе́яўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

насе́яць сов., в разн. знач. насе́ять;

н. аўса́ — насе́ять овса́;

н. мукі́ — насе́ять муки́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

насе́яць, ‑сею, ‑сееш, ‑сее; зак., чаго.

1. Пасеяць у нейкай колькасці. Насеяць жыта. Насеяць канюшыны. // Насыпаць густа, раўнамерна.

2. Прасеяць нейкую колькасць чаго‑н. Насеяць мукі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насява́ць гл. насеяць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насе́ять сов. насе́яць, мног. панасява́ць, панасе́йваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

насява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да насеяць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насе́яны в разн. знач. насе́янный; см. насе́яць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

панасява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

1. Насеяць, пасеяць у вялікай колькасці або ў многіх месцах. Панасяваць жыта.

2. Прасеяць вялікую колькасць чаго‑н. Панасяваць мукі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Насе́нне, насі́нне, насе́не, насе́нё, насе́ня, насе́нья, насе́ньня (Мал., Гарэц., Булг., Сл. ПЗБ, Бяльк., Растарг., Сцяшк.), насе́нье ’семя’, ’яечкі, расплод’ (ТС), укр. насі́ння. Запазычана з польск. nasienie, мн. л. nasiona, аддзеяслоўны назоўнік ад nasiaćнасеяць’, г. зн. ’тое, чым сеюць, засяваюць’, спрадвечная назва — семя (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)