насе́сці, -ся́ду, -ся́дзеш, -ся́дзе; насе́ў, -се́ла; нася́дзь; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сесці куды-н., на што-н. у вялікай колькасці.

У вагон насела многа людзей.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Асядаючы на чым-н., пакрыць сабою.

Насеў пыл.

3. на каго (што). Напаўшы, наваліцца з сілай.

Удвух населі на аднаго.

4. перан., на каго (што). Звярнуцца з настойлівымі просьбамі, патрабаваннямі (разм.).

|| незак. насяда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насе́сці

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. нася́ду нася́дзем
2-я ас. нася́дзеш нася́дзеце
3-я ас. нася́дзе нася́дуць
Прошлы час
м. насе́ў насе́лі
ж. насе́ла
н. насе́ла
Загадны лад
2-я ас. нася́дзь нася́дзьце
Дзеепрыслоўе
прош. час насе́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

насе́сці сов.

1. в разн. знач. насе́сть;

у ваго́н насе́ла мно́га наро́ду — в ваго́н насе́ло мно́го наро́ду;

пыл насе́ў на во́пратку — пыль насе́ла на оде́жду;

ён насе́ў на нас са сваі́мі патрабава́ннямі — он насе́л на нас со свои́ми тре́бованиями;

2. навя́знуть;

мя́са насе́ла ў зуба́х — мя́со навя́зло в зуба́х

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

насе́сці, ‑сяду, ‑сядзеш, ‑сядзе; пр. насеў, ‑села; заг. насядзь; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сесці куды‑н., на што‑н. у вялікай колькасці. У вагон насела многа народу. На плот населі птушкі.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Асядаючы на чым‑н., пакрыць сабою. На мэблю насеў пыл. // Прычапіцца да чаго‑н. На адзежу населі асцюкі.

3. Націснуць сваім цяжарам, наваліцца з сілай. Злуецца прымус на вялікі чыгун, што насеў, цісне яго крывыя ножкі. Баранавых. // Насунуцца, навіснуць. Выехалі [людзі] падвечар. Ледзь толькі мінулі бярэзнічак за мястэчкам, насеў поцемак. Мележ. Неба .. насела на самыя верхавіны дрэў. Быкаў.

4. перан. Разм. Настойліва патрабаваць ад каго‑н. чаго‑н. Клічка была зацверджана большасцю галасоў. — Лена, а як мы будзем цябе зваць? — населі дзяўчаты. — У мяне ўжо ёсць імя. Можаце зваць Алёшкам. Няхай.

5. Накінуцца на непрыяцеля. На гэты раз нам часта даводзілася вылазіць з машыны, бо нямецкі знішчальнік як насеў на нас у пачатку дарогі, дык не даваў спакою аж да самай вёскі. Казлоў. І населі тут на лебедзя Птахі дробныя. Багдановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насяда́ць гл. насесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насяда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да насесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

навя́знуть сов. насе́сці, начапля́цца; (налипнуть) налі́пнуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

насяда́ць несов., в разн. знач. наседа́ть; см. насе́сці

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наса́джвацца 1, ‑аецца; незак.

1. Уводзіцца, распаўсюджвадда.

2. Зал. да насаджваць ​1.

наса́джвацца 2, ‑аецца; незак.

Зал. да насаджваць ​2.

наса́джвацца 3, ‑аецца.

Незак. да насесці (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панасяда́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

1. пераважна безас. Насесці ў вялікай колькасці. У аўтобус панасядала людзей.

2. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Асесці на ўсім, многім або на чым‑н. у вялікай колькасці. На мэблі панасядала пылу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)