наса́ты, -ая, -ае (разм.).

1. 3 вялікім носам.

Н. твар.

2. 3 доўгай, вялікай выступаючай часткай.

Насатая лодка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наса́ты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. наса́ты наса́тая наса́тае наса́тыя
Р. наса́тага наса́тай
наса́тае
наса́тага наса́тых
Д. наса́таму наса́тай наса́таму наса́тым
В. наса́ты (неадуш.)
наса́тага (адуш.)
наса́тую наса́тае наса́тыя (неадуш.)
наса́тых (адуш.)
Т. наса́тым наса́тай
наса́таю
наса́тым наса́тымі
М. наса́тым наса́тай наса́тым наса́тых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

наса́ты разг. носа́тый, носа́стый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наса́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. З вялікім носам. Як жывога бачыць .. [Ніна Пятроўна] перад сабою прыгорбленага старога з насатым маршчыністым тварам, чуе яго бурклівы голас... Ус. Усёй сям’ёй з’явіліся Цецерукі стракатыя, Глушцы, вароны з совамі Ды з дзятламі насатымі. Танк.

2. З выступам, з доўгай, вялікай выступаючай часткай. Насаты чайнік. Насатая лодка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насаты, даўганосы

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

носа́стый и носа́тый разг. наса́ты;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Но́халь ’пра чалавека з вялікім носам’ (докш., Янк. Мат.), польск. дыял. nochalнасаты чалавек; лыч’, славац. nochalнасаты чалавек’. Да нос, з экспрэсіўнай замерай с на х, паводле Брукнера (366), «zwykłe zgrubienie», параўн. носаль (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

франт, ‑а, М ‑нце, м.

Чалавек, які любіць модна прыбірацца; моднік. Малы, насаты франт пад цірольскім капелюшом — Мазалёк, як па ролі належала, важна маўчаў. Брыль. [Артур] стаяў побач з газетным кіёскам, у светла-шэрым касцюме, з папяросай у зубах, франт-франтам. Ваданосаў.

[Польск. frant.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вушла́ты(й) ’аблавухі’ (міёр., Нар. сл.). Ад незафіксаванага *вушлы ’вушы’ па тыпу прыметнікаў барадаты, насаты і пад.; параўн. макед. ушла ’аблавухая жанчына’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Ачка́ты, очка́ты ’пра чалавека з вялікімі вачыма’ (КСТ). Ад очко́ (вочко́, гочко́) ’вока, вочка’ (Клім., Шур, вусн. паведамл.), суфіксацыя як у насаты, губаты і да т. п.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)