насадзі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. насаджу́ наса́дзім
2-я ас. наса́дзіш наса́дзіце
3-я ас. наса́дзіць наса́дзяць
Прошлы час
м. насадзі́ў насадзі́лі
ж. насадзі́ла
н. насадзі́ла
Загадны лад
2-я ас. насадзі́ насадзі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час насадзі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

насадзі́ць¹, -саджу́, -са́дзіш, -са́дзіць; -са́джаны; зак.

1. чаго і што. Зрабіць пасадку (дрэў, раслін) у нейкай колькасці.

Н. парэчак.

Н. парк.

2. каго (што). Змясціць куды-н. у якой-н. колькасці (разм.).

Н. поўную машыну людзей.

|| незак. наса́джваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. насаджэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насадзі́ць², -саджу́, -са́дзіш, -са́дзіць; зак.

1. каго-што. Моцна, шчыльна надзець на што-н.

Н. сякеру на тапарышча.

Н. чарвяка на кручок.

2. перан., што. Узбіўшыся на што-н. вострае, параніць (разм.).

Н. нагу на цвік.

|| незак. наса́джваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. наса́дка, -і, ДМ -дцы, ж. (да 1 знач.) і наса́джванне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насадзі́ць I сов.

1. (растения, деревья) насади́ть, насажа́ть;

н. фрукто́вых дрэў — насади́ть (насажа́ть) фрукто́вых дере́вьев;

2. (поместить) насади́ть, насажа́ть;

н. людзе́й у ваго́н — насади́ть (насажа́ть) люде́й в ваго́н;

3. (поставить в горячую печь) насажа́ть;

н. по́ўную печ хле́ба — насажа́ть по́лную печь хлебо́в

насадзі́ць II сов. (плотно надеть на что-л.) насади́ть;

н. ві́лкі на чарано́к — насади́ть ви́лы на черено́к;

н. чарвяка́ на кручо́к — насади́ть червяка́ на крючо́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

насадзі́ць 1, ‑саджу, ‑садзіш, ‑садзіць; зак.

1. што. Зрабіць пасадку дрэў, раслін; стварыць шляхам пасадкі. Насадзіць сад. □ Ля клуба разбілі вялікую клумбу. Насадзілі парк. «Беларусь». // чаго. Пасадзіць у нейкай колькасці. Зноў маладых каштанаў шмат Мы працавіта насадзілі. Танк. Усцяж плоту Фёдар пасадзіў агрэсту, парэчак, маліны. Кірэенка.

2. каго-чаго. Напоўніць кім‑, чым‑н., саджаючы куды‑н., у што‑н. Насадзіць поўную машыну людзей.

3. перан.; што. Увесці, распаўсюдзіць. Насадзіць культуру.

4. перан.; каго-што. Пасяліць, размясціць у нейкай колькасці каго‑, што‑н. Насадзіць асаднікаў. Насадзіць ваенныя базы.

насадзі́ць 2, ‑саджу, ‑садзіш, ‑садзіць; зак., каго-што.

1. Моцна, шчыльна надзець на што‑н. Насадзіць сякеру на тапарышча. Насадзіць вілкі на ражон. □ Вадзік пасадзіў на кручок чарвяка, закінуў вуду. Гамолка. Засыпаў у стрэльбу [дзед Талаш] добрую порцыю пораху, туга забіў яго.. Палажыў штук шэсць гранкулек, і калі ўсё было гатова, тады пасадзіў на брамку пістон і ўжо болей цвёрдымі і ўпэўненымі крокамі накіраваўся ў Макушы. Колас.

2. перан. Разм. Узбіўшыся на што‑н. вострае, параніць. [Васіль:] — У Карча вараны жарабец нагу на цвік пасадзіў... Кульгае... Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наса́джванне гл. насадзіць².

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наса́джваць² гл. насадзіць².

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наса́джаны I наса́женный; см. насадзі́ць I

наса́джаны II наса́женный; см. насадзі́ць II

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

понаса́живать сов., разг. панаса́джваць; (насадить) насадзі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

насажа́ть сов. насаджа́ць, насадзі́ць, мног. панаса́джваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)