нарачо́ны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. нарачо́ны нарачо́ная нарачо́нае нарачо́ныя
Р. нарачо́нага нарачо́най
нарачо́нае
нарачо́нага нарачо́ных
Д. нарачо́наму нарачо́най нарачо́наму нарачо́ным
В. нарачо́ны (неадуш.)
нарачо́нага (адуш.)
нарачо́ную нарачо́нае нарачо́ныя (неадуш.)
нарачо́ных (адуш.)
Т. нарачо́ным нарачо́най
нарачо́наю
нарачо́ным нарачо́нымі
М. нарачо́ным нарачо́най нарачо́ным нарачо́ных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

нарачо́ны

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз. мн.
м. -
Н. нарачо́ны нарачо́ныя
Р. нарачо́нага нарачо́ных
Д. нарачо́наму нарачо́ным
В. нарачо́нага нарачо́ных
Т. нарачо́ным нарачо́нымі
М. нарачо́ным нарачо́ных

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

нарачо́ны, -ая, -ае.

1. Аб’яўлены, прызначаны быць такім.

Н. брат.

2. у знач. наз. нарачо́ны, -ага, м.; нарачо́ная, -ай, ж., мн. -ыя, -ых. Жаніх, нявеста.

Усе лічылі іх нарачонымі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нарачо́ны сущ., уст. наречённый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нарачо́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Аб’яўлены, прызначаны быць такім. Нарачоны брат. □ — Ах, — кажа .. [царская дачка], — муж мой нарачоны, зноў ідзе на наша царства вялікае войска. Якімовіч.

2. у знач. наз. нарачо́ны, ‑ага, м.; нарачо́ная, ‑ай, ж. Жаніх, нявеста. Усе ў Парэччы лічылі Іллюка і .. Васіліну нарачонымі. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нарачоны (наречоный) ’названы’ (Нас.), нарачоная ’нявеста’ (Сл. ПЗБ), укр. наре́чений ’заручоны’, ’жаніх’, рус. нареченный ’названы’, ’нарачоны, заручоны’, польск. narzeczony ’тс’. Да *rekti, гл. рэкнуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

су́женый сущ., уст., фольк. нарачо́ны, -нага м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

*Любе́нец, любеняцнарачоны’ (трак., Сл. ПЗБ). З польск. lubienice ’тс’. Паводле Трубачова (Эт. сл., 15, 169), прасл. lʼub(j)enьcь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

наречённый

1. прич., прил., см. на́званныйI, на́званныйII;

2. сущ. нарачо́ны, -нага м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Нарыца́ць ’называць?’: Нарицай, мати, Ивана своимъ сы‑ номъ (магіл., Шн. 2, 620). Запазычана са ст.-слав. нарнцати ’зваць, клікаць, называць’ (ц < Ос паводле т. зв. трэцяй палаталізацыі), гл. наракиць, нарачоны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)