нараві́сты, -ая, -ае.

1. 3 норавам (звычайна пра коней).

Н. конь.

2. Натурысты, капрызны (пра чалавека).

Чалавек з наравістым характарам.

|| наз. нараві́стасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нараві́сты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. нараві́сты нараві́стая нараві́стае нараві́стыя
Р. нараві́стага нараві́стай
нараві́стае
нараві́стага нараві́стых
Д. нараві́стаму нараві́стай нараві́стаму нараві́стым
В. нараві́сты (неадуш.)
нараві́стага (адуш.)
нараві́стую нараві́стае нараві́стыя (неадуш.)
нараві́стых (адуш.)
Т. нараві́стым нараві́стай
нараві́стаю
нараві́стым нараві́стымі
М. нараві́стым нараві́стай нараві́стым нараві́стых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

нараві́сты разг.

1. своенра́вный, привере́дливый;

2. (о лошади) норови́стый, с но́ровом

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нараві́сты, ‑ая, ‑ае.

Упарты, з норавам (звычайна пра коней). — У майго бацькі быў конь наравісты, дык як стане, як укопаны. Хоць кол на галаве чашы — ні з месца.. — гаварыў меднабароды Язэп Рудзько. Дуброўскі. [Ячны:] — Кабыла ў .. [Цупрона] была наравістая. Упудзілася раз і панясла з гары. Брыль. // Разм. Натурысты, капрызны (пра ўпартага чалавека). Але ж і наравісты хлопец! Далі ім тут, відаць, волю. Во ён табе, упёрся, як баран. Савіцкі. // Які выражае ўпартасць, наравістасць. Наравісты характар. / у перан. ужыв. Як выцягнутае срэбнае вужышча з дзесяткамі, сотнямі, тысячамі прыгожа акругленых кален павіваецца, бы пасмейваецца на сонцы, стары наравісты Нёман у высокіх берагах. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нату́рысты, -ая, -ае.

Наравісты, з норавам; упарты.

Н. конь.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

норови́стый нараві́сты;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

своенра́вный нату́рысты, нараві́сты, капры́зны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

но́раў, -раву, мн. -равы, -аў, м.

1. Характар, сукупнасць душэўных якасцей.

Круты н.

Розныя па нораве.

2. Звычай, уклад жыцця, звычка.

З норавам — упарты, наравісты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нра́вный разг. з но́равам, нараві́сты; (крутой) круты́; (суровый) суро́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

причу́дливый

1. (затейливый) вы́чварны; (замысловатый) мудраге́лісты;

2. (капризный) перабо́рлівы, капры́зны; нараві́сты;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)