на́пята

прыслоўе, утворана ад прыметніка

станоўч. выш. найвыш.
на́пята - -

Крыніцы: tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

напя́та

прыслоўе, утворана ад прыметніка

станоўч. выш. найвыш.
напя́та - -

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

на́пята, прысл.

Абл. Насцеж. У расчыненыя напята дзверы і вокны нардома.. уліваўся вясновы вецер. Зарэцкі. Бывалі дні, што стаялі напята дзверы: не паспее адзін [жабрак] выйсці з хаты.. — парог пераступае другі. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напя́ты

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. напя́ты напя́тая напя́тае напя́тыя
Р. напя́тага напя́тай
напя́тае
напя́тага напя́тых
Д. напя́таму напя́тай напя́таму напя́тым
В. напя́ты (неадуш.)
напя́тага (адуш.)
напя́тую напя́тае напя́тыя (неадуш.)
напя́тых (адуш.)
Т. напя́тым напя́тай
напя́таю
напя́тым напя́тымі
М. напя́тым напя́тай напя́тым напя́тых

Кароткая форма: напя́та.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Наўспяце́нь (ныўспяцень) ’наадварот’: прыставіць дзверы ныўспяцень (Бяльк.). Магчыма, да рус. вспять ’назад’ (да пята, гл. Фасмер, 3, 363); аднак, зыходзячы з ілюстрацыі і ўдакладнення рэдактараў слоўніка, якія дадалі значэнне ’ўгару, увысь, высока’, можна звязаць з успяць ’падняць угару’ (да пяць, пну, гл.). Прымаючы пад увагу магіл. на́піта, напята ’насцеж’ (гл.) і пятнік ’вушак, да каторага прыладжваюцца дзверы завесамі’, мае права на існаванне і іншая версія: да пята ’ніжняе гняздо, у якое ўстаўлялася драўляная вось дзвярэй’, тады наўспяцень значыла б ’не тым канцом восі (устаўлены дзверы)’ ці пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́піта ’насцеж’ (Гарэц., Бяльк., Мат. Маг.; віц., Бел. дыял.), ’шырока, да канца расчыніць (акно, дзверы)’ (бялын., Янк. Мат.), напята ’тс’ (ветк., Мат. Гом.), ’наўсцяж, наросхрыст’ (Юрч.), рус. напятё, на́пяту, на́пято, на́пяты ’насцеж (пра дзверы, вароты)’. Відаць, да пяць, пну (гл.), параўн. напяты ’расцягнуты, нацягнуты’. Не выключана, аднак, і іншая версія: да пяти ’гняздо, у якім мацавалася вось дзвярэй’, параўн.: На ўвесь пятнік расчыніў дзверы (слаўг., Яшкін, вусн. паведамл.), пры пптнік ’перакладзіна, верхні вушак’ (Мат. Маг.), г. зн. ’так, каб быў відаць увесь вушак’. Гл. таксама Шаур, Etym. Brun., 99.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)