напха́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак. (разм.).

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сабрацца, стоўпіцца ўнутры чаго-н.; набіцца.

Напхалася людзей у хату.

2. Наесціся (груб.).

Н. бульбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напха́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. напха́юся напха́емся
2-я ас. напха́ешся напха́ецеся
3-я ас. напха́ецца напха́юцца
Прошлы час
м. напха́ўся напха́ліся
ж. напха́лася
н. напха́лася
Загадны лад
2-я ас. напха́йся напха́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час напха́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

напха́цца сов., прост.

1. груб. (наесться вдоволь) нало́паться, натре́скаться;

2. наби́ться;

у ваго́н ~ха́лася мно́га наро́ду — в ваго́н наби́лось мно́го наро́ду

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

напха́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сабрацца, стоўпіцца ўнутры чаго‑н.; набіцца. Цяпер я разумею: людзей, што напхаліся ў будыніну, мучыла ў тую мінуту гаркота і злосць на пакутлівую неўладкаванасць ночы. Мехаў.

2. Груб. Наесціся. Напхацца кашы. Напхацца бульбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напи́чкаться (наесться) прост. нае́сціся, напха́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

напіха́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да напхацца.

2. Зак. да напіхаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напі́хвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да напхацца.

2. Зал. да напіхваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

натрубі́цца, ‑трублюся, ‑трубішся, ‑трубіцца; зак.

Разм.

1. Патрубіць многа, уволю. Натрубіўся за дзень, аж у галаве звініць.

2. Груб. Наесціся, напхацца. Натрубіцца кашы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напіха́цца несов.

1. прост. набива́ться; см. напха́цца2;

2. страд. напи́хиваться, набива́ться; начиня́ться; насо́вываться; см. напіха́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)