напо́ўніцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. напо́ўнюся напо́ўнімся
2-я ас. напо́ўнішся напо́ўніцеся
3-я ас. напо́ўніцца напо́ўняцца
Прошлы час
м. напо́ўніўся напо́ўніліся
ж. напо́ўнілася
н. напо́ўнілася
Загадны лад
2-я ас. напо́ўніся напо́ўніцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час напо́ўніўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

напо́ўніцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ніцца; зак.

1. Стаць поўным, занятым; насыціцца, запоўніцца чым-н.

Вежа напоўнілася вадой.

Пакой напоўніўся пахамі.

2. перан. Стаць поўнасцю занятым якімі-н. думкамі, пачуццямі і пад.

Сэрца напоўнілася радасцю.

|| незак. напаўня́цца, -я́ецца.

|| наз. напаўне́нне, -я, н.

Пульс добрага напаўнення.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напо́ўніцца сов. напо́лниться; (сильным чувством — ещё) преиспо́лниться; (звуками и т.п. — ещё) огласи́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

напо́ўніцца, ‑ніцца; зак.

1. Стаць поўным, запоўніцца да верху. Дарога стала слізкай, каляіны і лагчынкі напоўніліся вадой. Мележ. Калі коўш напоўніўся, высокі смуглы плавільшчык.. кінуў у коўш пакецік. Карпаў. // Насыціцца, запоўніцца (пахамі, водарам, гукамі і пад.). Цёплы пакой адразу напоўніўся пахамі саляркі, сена, жалеза, дрэва, аўчыны, снегу. Шамякін. Маўклівы цёмны лес раптам ажыў, напоўніўся шумам, трэскам сухога галля і зламаных дрэў. В. Вольскі.

2. перан. Стаць поўнасцю занятым якімі‑н. думкамі, пачуццямі і пад. Сэрца напоўнілася гонарам за сына. □ Саша пачырванела, і сэрца яе ўраз напоўнілася пяшчотай да гэтай добрай жанчыны. Шамякін. Адразу прапаў, развеяўся спакой, і душа напоўнілася трывогай. Шчарбатаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напаўня́цца гл. напоўніцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напаўне́нне гл. напоўніцца, напоўніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напо́лниться напо́ўніцца; запо́ўніцца; налі́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

преиспо́лниться напо́ўніцца, перапо́ўніцца; (проникнуться) прася́кнуцца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

огласи́ться (наполниться звуками) напо́ўніццау́камі, кры́кам).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запо́ўніцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -іцца; зак.

Напоўніцца, стаць поўнасцю занятым.

Тэатр запоўніўся гледачамі.

|| незак. запаўня́цца, -я́ецца.

|| наз. запаўне́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)