напле́сці, -ляту́, -ляце́ш, -ляце́; -ляцём, -лецяце́, -ляту́ць; наплёў, -ляла́, -ло́; напляці́; -ле́цены; зак., чаго.

1. Сплесці нейкую колькасць чаго-н.

Н. кошыкаў.

2. перан. і без дап. Нагаварыць рознага глупства, нахлусіць (разм.).

|| незак. наплята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напле́сці

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. напляту́ напляцё́м
2-я ас. напляце́ш наплецяце́
3-я ас. напляце́ напляту́ць
Прошлы час
м. наплё́ў наплялі́
ж. напляла́
н. напляло́
Загадны лад
2-я ас. напляці́ напляці́це
Дзеепрыслоўе
прош. час наплё́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

напле́сці сов.

1. (изготовить плетением, витьём) наплести́; нави́ть;

н. вянко́ў — наплести́ (нави́ть) венко́в;

2. перен., разг. нагороди́ть, наплести́;

ён нам ~плёў немаве́дама чаго́ — он нам нагороди́л (наплёл) неве́сть чего́;

3. перен., разг. наспле́тничать, наплести́;

н. на сусе́да — наспле́тничать (наплести́) на сосе́да

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

напле́сці, ‑пляту, ‑пляцеш, ‑пляце; ‑пляцём, ‑плецяце; пр. наплёў, ‑пляла, ‑пляло; заг. напляці; зак., чаго.

1. Сплесці нейкую колькасць чаго‑н. Наплесці вянкоў. Наплесці кошыкаў.

2. перан.; і без дап. Разм. Нагаварыць рознага глупства; нахлусіць, напляткарыць. Наплесці казак. □ Сярод.. зняволеных часамі пападаліся аматары, што любілі шмат гаварыць і наплесці з тры кашалі рознай хлусні. Колас. [Сяргей] ужо такога нагаворыць, такога іншы раз напляце, што аж галава пухне. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панаплята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., чаго.

Наплесці вялікую колькасць чаго-н.

П. вянкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наплести́ сов.

1. (изготовить) напле́сці; мног. панаплята́ць;

2. перен., прост. напле́сці;

наплести́ вздо́ру напле́сці глу́пства.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

напле́цены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад наплесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напле́цены наплетённый; нави́тый; см. напле́сці1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наплята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да наплесці (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панаплята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Наплесці вялікую колькасць чаго‑н. Панаплятаць вянкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)