напластава́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. напластава́нне напластава́нні
Р. напластава́ння напластава́нняў
Д. напластава́нню напластава́нням
В. напластава́нне напластава́нні
Т. напластава́ннем напластава́ннямі
М. напластава́нні напластава́ннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

напластава́нне, -я, н.

1. гл. напластаваць.

2. мн. -і, -яў. Асадкавыя ўтварэнні ў горных пародах у выглядзе пластоў.

Напластаванні зямной кары.

Геалагічныя напластаванні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напластава́нне ср., в разн. знач. наслое́ние, напластова́ние;

пясча́нае н. — песча́ное наслое́ние (напластова́ние);

пазне́йшыя ~нні — поздне́йшие наслое́ния (напластова́ния)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

напластава́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. напластаваць.

2. Асадкавыя ўтварэнні ў горных пародах у выглядзе пластоў. Напластаванні зямной кары. Напластаванні пяскоў.

3. перан. Якая‑н. асаблівасць у культуры, свядомасці, характары больш позняга альбо чужога паходжання; наслаенне. Класавыя напластаванні. Напластаванні вякоў. □ Складана пераплятаюцца .. [у краінах Махрыба] напластаванні культур Фінікіі, антычнай Еўропы і мусульманскага Усходу з дасягненнямі сучаснай цывілізацыі. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напластава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак., чаго.

1. Накласці пластамі.

2. Нарэзаць пластамі (спец.).

Н. рыбы для салення.

3. перан. Пакінуць які-н. адбітак за доўгі перыяд часу.

|| незак. напласто́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. напластава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напластова́ние геол., перен. напластава́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

я́руснасць, ‑і, ж.

Размяшчэнне чаго‑н. радамі, ярусамі; напластаванне чаго‑н. над чым‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наслое́ние геол., перен. наслае́нне, -ння ср., напластава́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бруд, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Тое, чым што‑н. забруджана, запэцкана; гразь. А каб змыць з зямлі бруд, скалыхну я ваду, Што дажджом палілася свінцовым. Чарот. Пад кажурынай лісцяў прэлых Зіма схавала бруд і твань. Колас. // Адкіды, смецце і пад. Перад касавіцай кончылася ў пограбе бульба, і стары загадаў бабам ачысціць пограб ад бруду. Брыль. Зусім нядаўна растаў снег. Узімку быў ён надта белым, а цяпер.. ляжыць змешаны з гразёю і розным брудам. Каваль. // Насякомыя, якія паразітуюць на целе чалавека і жывёлы. У бялізне за часы.. [Пракопавага] вандроўніцтва завялося нямала рознага бруду. Колас.

2. перан. Што‑н. нізкае, амаральнае, нядобрасумленнае; напластаванне адмоўных якасцей. [Стэфа:] — Нянавісць мая будзе жорсткая, бязлітасная. Нянавісць да бруду, падману, мяшчанскага дабрабыту ў сваім гняздзечку... Савіцкі. Па-ўдарнаму працу на плечы бяру, Мінуты не страціўшы марна: З вёскі змываць дакастрычніцкі бруд — Задача мая ўдарная. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)