напе́ўнасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. напе́ўнасць
Р. напе́ўнасці
Д. напе́ўнасці
В. напе́ўнасць
Т. напе́ўнасцю
М. напе́ўнасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

напе́ўнасць ж. напе́вность

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

напе́ўнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць напеўнага; пявучасць, меладычнасць. Напеўнасць музыкі. □ Вершы вабяць рыфмамі, напеўнасцю. Бядуля. Цяжка сказаць, што больш падабалася ў гэтай песні партызанам: ці яе шырокая і магутная напеўнасць, ці энергічныя, поўныя гневу і закліку словы. Шчарбатаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напе́ўны, -ая, -ае.

Меладычны, пявучы.

Напеўныя вершы.

|| наз. напе́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напе́вность напе́ўнасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

канта́біле,

1. прысл. Пявуча (для абазначэння характару выканання музычных твораў).

2. нескл., н. Пявучасць, напеўнасць мелодыю, а таксама музычны твор або частка яго, якія выконваюцца пявуча.

[Ад іт. cantabile — пявуча.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пе́сеннасць, ‑і, ж.

1. Напеўнасць, меладычнасць. Доўгі час вершы Уладзіміра Маякоўскага лічыліся пазбаўленымі музычнасці, але вось кампазітар Свірыдаў паклаў іх на музыку — і яны раптам выявілі прыхаваную ўнутраную песеннасць. «Полымя».

2. зб.; якая. Песні, песенныя мелодыі. Шырокі аб’ектывізм музыкі Глінкі, безумоўна, меў у сваёй аснове глыбокую сувязь з рускай народнай песеннасцю. «Звязда». На Палессі хоць і вядомы купальскі звычай, купальская песеннасць, але выступаюць яны тут непараўнальна слабей, чым на поўначы, у вадазборы Заходняй Дзвіны. Ліс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)