на́паў

прыслоўе

станоўч. выш. найвыш.
на́паў - -

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

напаў...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае:

1) напалову з чым-н., напр., напаўшарсцяны;

2) не зусім, не да канца, напр.: напаўмёртвы, напаўзабыты;

3) палавіна таго, аб чым гаворыцца ў другой частцы, напр., напаўсфера.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напаў...,

Першая састаўная частка складаных слоў, якая надае значэнне: 1) напалову, папалам з чым‑н., напрыклад: напаўшарсцяны, напаўшаўковы; 2) не зусім, не да канца, напрыклад: напаўмёртвы, напаўсветлы, напаўадчынены; 3) палавіна таго, аб чым гаворыцца ў другой частцы, напрыклад, напаўсфера.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Напаў- — першая частка складаных слоў напаўгнілы, напаўдзікі, напаўмёртвы і г. д., якая абазначае частковую прысутнасць прызнака, выражанага ў другой частцы слова. Да напоў (*напол) ’напалавіну’ (гл.). Баханькоў (Весці АН БССР, 1981, 1, 120) беспадстаўна лічыць названыя словы недакладнымі калькамі з рус. полугнилой, полумертвый і інш., хутчэй тут прысутны ўплыў польск. napółdziki і пад., паколькі ў народнай мове такога тыпу ўтварэнні сустракаюцца рэдка, параўн., аднак, напоўсмерць, напоўсмерці ’страшэнна, да паўсмерці’ (ТС) і пад., якія паказваюць, што першапачаткова падобныя ўтварэнні ўзніклі сярод прыслоўяў, а потым распаўсюдзіліся і на прыметнікі. Зубаты лічыць утварэнні тыпу чэш. na půl пазнейшымі, першаснымі былі спалучэнні са склонавай формай падвойнага ліку na poly, параўн. чэш. na poly živý ’напаўжывы’, польск. napoły pijany ’напаўп’яны’, што ўжывалася паралельна з napół (Зубаты, Studie, 171). Выказваецца думка пра ненатуральнасць утварэнняў з напаў у беларускай мове (параўн. Каўрус, Мова народа, мова пісьменніка. Мн., 1989, 162).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чых¹, -у, м.

Тое, што і чханне.

Раптам на яго напаў чых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

юр, -у, м.

Павышанае імкненне да задавальнення плоцевых пачуццяў.

На яго напаў ю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тако́ўскі, -ая, -ае (разм.).

Які заслугоўвае ўвагі, пахвалы або неадабрэння; асаблівы.

Т. кірмаш.

Не на такоўскага напаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напа́сці, -паду́, -падзе́ш, -падзе́; -падзём, -падзяце́, -паду́ць; напа́ў, -па́ла; -падзі́; зак., на каго-што.

1. Кінуцца на каго-, што-н. з мэтай захопу, грабяжу, забойства і пад., а таксама наогул пачаць дзейнічаць супраць каго-н. з варожай мэтай.

Н. на суседнюю краіну.

Звер напаў на чалавека.

2. Рэзка, адмоўна выступіць супраць каго-, чаго-н.

Н. на сваіх крытыкаў.

3. 3 прагнасцю пачаць што-н. рабіць (разм.).

Н. на ежу.

4. Выпадкова натрапіць на што-н., знайсці што-н.

Н. на ягаднае месца.

Н. на воўчы след.

5. Раптоўна ахапіць, з’явіцца (пра душэўны або фізічны стан).

На мяне напала роспач.

Напаў кашаль.

Не на таго напаў (нарваўся) (разм., часта іран.) — маеш справу не з тым, на каго разлічваў.

|| незак. напада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. нападзе́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напа́сці

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. нападу́ нападзё́м
2-я ас. нападзе́ш нападзяце́
3-я ас. нападзе́ нападу́ць
Прошлы час
м. напа́ў напа́лі
ж. напа́ла
н. напа́ла
Загадны лад
2-я ас. нападзі́ нападзі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час напа́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гіз, -а і -у, м. (разм.).

1. -у, гл. гізаваць.

2. -а, мн. -ы́, -о́ў. Вялікая муха, самка якой жывіцца кроўю жывёлы і чалавека; сляпень.

Г. напаў на скаціну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)