напа́рстак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. напа́рстак напа́рсткі
Р. напа́рстка напа́рсткаў
Д. напа́рстку напа́рсткам
В. напа́рстак напа́рсткі
Т. напа́рсткам напа́рсткамі
М. напа́рстку напа́рстках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

напа́рстак, -тка, мн. -ткі, -ткаў, м.

Маленькі каўпачок, які надзяваецца на палец пры шыцці, каб не ўкалоцца іголкай.

|| прым. напа́рсткавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напа́рстак, -тка м. напёрсток

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

напа́рстак, ‑тка, м.

Маленькі каўпачок, які надзяваецца на палец пры шыцці, каб не ўкалоць іголкай. [Арына].. знайшла ў шуфлядцы напарстак і пачала цыраваць. Карпаў. Тыдні праз тры я ўжо ўмеў шыць з напарсткам, умеў стачыць дзве полкі саматканага сукна. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Напа́рстак (Нас., ТСБМ, Сл. ПЗБ), ’напарстак’, ’металічны абручык, з дапамогай якога каса прымацавана да касільна’ (слуц., Нар. словатв., Сцяц., Янк. 2), неперсток ’тс’ і ’пярсцёнак’ (ТС), неперстак ’металічнае колца, якім прымацавана каса да касся’ (навагр., свісл., кап., Шатал., Ян.), напэрсток ’тс’ (драг., Нар. словатв., пруж., Выг.), ’сякерка для кляпання кос’ (драг., Жыв. сл.), сюды таксама наперснікнапарстак’ (ТС), ’пярсцёнак’ (Ян.), наперснык ’пярсцёнак’, ’напарстак’ (Мат. Гом.). Формы з а ў беларускай мове успрымаюцца як запазычанні з польск. naparstek (параўн. заўвагу Насовіча: «употребляется шляхтою»); што датычыць іншых форм, то яны могуць быць працягам даўніх утварэнняў ад *pьrstъ ’палец’, у тым ліку вытворнага *napьrstъkъ, параўн. рус. напёрсток, укр. наперсток, чэш., славац. naprstek серб.-харв. напрстак, балг. напръстек, дыял. радоп. напарстек, макед. напрсток, першапачаткова, відаць, ’пярсцёнак’ або іншае ўпрыгожанне, якое надзявалася на палец. Значэнне ’рэхва, колца ў касе’ — вынік пераносу. Формы на ‑нік, вядомыя і іншым славянскім мовам (рус. наперстник, в.-луж. naporstnik, славен. naprstnik, балг. напръстник), пазнейшыя па ўтварэнню (Брукнер, 354; Махэк₂, 486–487; Шустар-Шэўц, 13, 988).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

напёрсток напа́рстак, -стка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

напе́рстаўка, -і, ДМ -таўцы, мн. -і, -так, ж.

Травяністая лекавая расліна сямейства залознікавых з кветкамі, якія нагадваюць напарстак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напа́рстачнік

‘той, хто гуляе ў гульню напарстак

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. напа́рстачнік напа́рстачнікі
Р. напа́рстачніка напа́рстачнікаў
Д. напа́рстачніку напа́рстачнікам
В. напа́рстачніка напа́рстачнікаў
Т. напа́рстачнікам напа́рстачнікамі
М. напа́рстачніку напа́рстачніках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

кісля́ціна, ‑ы, ж.

Разм.

1. Што‑н. вельмі кіслае. Грыша.. механічна сарваў яблык — невялікі яшчэ, з напарстак — і стаў мужна жаваць кісляціну. Місько.

2. перан. Пра вялага, нуднага чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

умата́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. каго-што. Абматаць, апавіць некалькі разоў.

У. пакунак шпагатам.

2. што. Матаючы (ніткі) у клубок, заматаць унутр што-н. пабочнае.

У. напарстак у клубок.

3. што і чаго. Намотваючы, змясціць у чым-н., на чым-н.

Вялікага матка ў адзін клубок не ў.

|| незак. умо́тваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)