На́ніц ’навыварат’ (воран., Сцяшк. Сл.; расон., Шатал.; міёр., Нар. сл.), рус. на́ниц ’навыварат’, ’ніцма, ніц’. Са спалучэння на і ніц ’ніц, тварам уніз’ (Фасмер, 3, 41). Зусім іншага паходжання наніц ’зусім’ (Сцяшк.), якое з на і ніц ’нічога’ (< польск. nie ’тс’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Назна́йніцу ’навыварат’ (смарг., Шатал.; свісл., Сцяшк. Сл.), таксама назнинок, назнинку ’тс’ (Нас.), параўн. рус. найзнинку ’тс’. З на+*ізнаніцу, апошняе з на́ніц ’навыварат’ (гл.), у выніку дээтымалагізацыі збліжана са знаць ’ведаць’, параўн. знийніца ’выварат, левы бок матэрыі’ (Сцяшк. Сл.); аналагічна на‑знанок, параўн. знинок, знинка ’тс’, гл. Фасмер, 3, 123. Параўн. найліхоўніцу (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)