намо́віць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. намо́ўлю намо́вім
2-я ас. намо́віш намо́віце
3-я ас. намо́віць намо́вяць
Прошлы час
м. намо́віў намо́вілі
ж. намо́віла
н. намо́віла
Загадны лад
2-я ас. намо́ў намо́ўце
Дзеепрыслоўе
прош. час намо́віўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

намо́віць сов.

1. разг. подговори́ть; внуши́ть;

2. обл. наговори́ть; наклевета́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

намо́віць, ‑моўлю, ‑мовіш, ‑мовіць; зак., каго.

Разм. Падгаварыць каго‑н. да чаго‑н., падвучыць, падбухторыць на што‑н. Намовіць на злачынства. □ [Афіцэр:] — Хто ж цябе намовіў да забастоўкі? Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

намаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да намовіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

съя́бедничать сов., разг. дане́сці, напаклёпнічаць, намо́віць, нагавары́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

внуши́ть сов.

1. (вызвать) вы́клікаць; (возбудить) абудзі́ць; (вселить) усялі́ць, пасялі́ць, нада́ць; (навеять) наве́яць; (при помощи гипноза) унушы́ць;

2. навучы́ць; (уговорить) угавары́ць; (подговорить) намо́віць; (убедить) перакана́ць; см. внуша́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Навушча́ць ’падбухторваць’ (калінк., Арх. ГУ). Укр. науща‑ ти ’навучаць, настаўляць; падгаворваць, падбухторваць’, рус. наущить ’падбухторваць’; усе са спалучэння на+усти (Фасмер, 3, 49), гл. вуста, што добра відаць у формах закончанага трывання: ст.-рус. наустити, рус. наустить ’угаварыць, падбух-торыць© укр. наустити ’падвучыць, падбухторыць’, семантычнае развіццё, відаць, ад ’пастаянна мець на вуснах’ — ’угаворваць’, як у рус. внушать ’намаўляць’, літаральна ’ўкладваць у вушы’. Не выключана сувязь з вуськаць ’падбухторваць; цкаваць’ (Яўс.), якое выводзяць з вусь, усь ’вокліч, якім нацкоўваюць сабак’ (што ў сваю чаргу з кусь ’тс’, гл. ЭСБМ, 2, 234) ці рус. науськатьнамовіць; паслаць’, якое Фасмер (там жа) лічыць расшырэннем з наустить; блізкасць беларускага і рускага слоў прымушае не пагадзіцца з апошнім меркаваннем, хутчэй за ўсё гэта другаснае збліжэнне, таксама як і збліжэнне з навучаць, што паўплывалі на семантыку слова. Роднаснае літ. äuscioti ’балбатаць, шаптаць’∼прасл. *ustjatiy гл. Трубачоў, Проспект, 36; Мартынаў, Лекс. Палесся, 14.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)