наме́сніцтва

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. наме́сніцтва
Р. наме́сніцтва
Д. наме́сніцтву
В. наме́сніцтва
Т. наме́сніцтвам
М. наме́сніцтве

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

наме́сніцтва ср.

1. замести́тельство;

2. ист., церк. наме́стничество

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наме́сніцтва, ‑а, н.

1. Вобласць, якой кіруе намеснік (у 4, 5 знач.). Паехаць у намесніцтва.

2. Сістэма кіравання на чале з намеснікам (у 4, 5 знач.).

3. Стан знаходжання на пасадзе намесніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замести́тельство наме́сніцтва, -ва ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наме́стничество наме́сніцтва, -ва ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наме́сніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да намесніка і намесніцтва. Намесніцкая канцылярыя. Намесніцкая ўлада.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кама́нда ’кароткі вусны загад камандзіра па ўстаноўленай форме’, ’вайсковае падраздзяленне, часова выдзеленая вайсковая часць спецыяльнага прызначэння’ (ТСБМ, Яруш.). Найбольш верагодна, што лексема з’яўляецца запазычаннем з рус. мовы, дзе ўжываецца з пач. XVIII ст. У рус. з ням. Kommando ’каманда’ (або гал.) або франц. commande ’тс’ < с.-лац. com(m)endaнамесніцтва’ < лац. commendō ’давяраю, даручаю’ (Фасмер, 2, 300; Шанскі, 2 (К), 222).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

наме́снік, ‑а, м.

1. Асоба, якая замяшчае каго‑н. Знайсці сабе намесніка. □ Дзед яшчэ з усходам сонца паехаў у раённы пасёлак па новыя вуллі. А.. [Міхалку] пакінуў сваім намеснікам. Якімовіч.

2. Афіцыйная назва асобы, якая замяшчае кіраўніка. Намеснік дырэктара завода. Намеснік міністра. Намеснік па палітычнай частцы. □ Старшыню і намесніка чакала ў канцылярыі некалькі калгаснікаў. Шахавец.

3. У 14–17 стст. на Беларусі, Украіне і ў Літве — службовая асоба мясцовага кіравання.

4. Пры Кацярыне II — вайсковы начальнік намесніцтва (губерні або некалькіх губерняў).

5. У царскай Расіі 19 і 20 стст. — правіцель ускраінных абласцей краіны, які меў права вярхоўнай улады і кіраваў ад імя цара. Намеснік цара. Каўказскі намеснік.

6. Памочнік настаяцеля манастыра або давераная асоба мітрапаліта.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)