На́ліўкі

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. На́ліўкі
Р. На́лівак
На́ліўкаў
Д. На́ліўкам
В. На́ліўкі
Т. На́ліўкамі
М. На́ліўках

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

налі́ўка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. налі́ўка налі́ўкі
Р. налі́ўкі налі́вак
Д. налі́ўцы налі́ўкам
В. налі́ўку налі́ўкі
Т. налі́ўкай
налі́ўкаю
налі́ўкамі
М. налі́ўцы налі́ўках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

налі́вачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да наліўкі. Налівачныя вырабы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

налі́ўка, ‑і, ДМ ‑ліўцы; Р мн. ‑лівак; ж.

Салодкі напітак, настоены на фруктах або ягадах. Вішнёвая наліўка. □ Гасцінная гаспадыня ўмомант паслала на стале чысты абрус і паставіла графінчык дамашняй, вельмі пахучай наліўкі. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыбо́р, ‑а, м.

1. Камплект, набор прадметаў для карыстання. Чарнільны прыбор. Чайны прыбор. □ Стол быў акуратна накрыты. На ім стаялі прыборы, чаркі, бутэлька наліўкі, вяндліна і ёмкая скаварада яечні з дзябёлымі, сакаўнымі скваркамі. Колас.

2. Спецыяльнае прыстасаванне, апарат, прызначаны для якой‑н. мэты (вымярэння чаго‑н., кіравання чым‑н. і пад.). Вымяральныя прыборы. □ Навіна [самалёта], галоўныя прыборы былі разбіты, левае крыло разарвана. Шамякін. Лабараторыі нарыхтоўчых пунктаў забяспечаны прыборамі для вызначэння якасці клубняў. «Звязда».

3. толькі мн. (прыбо́ры, ‑аў). Абл. Уборы, адзенне. Сотняй звітых вясёлак паркаль Усміхаўся з палатак на сонцы, І каралі цвілі на руках Прадаўцоў, у прыборах бясконцых. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)