налі́пнуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; налі́п, -пла; зак.

Прыліпнуць да паверхні ў якой-н. колькасці.

Гразь наліпла на боты.

|| незак. наліпа́ць, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

налі́пнуць

дзеяслоў, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. налі́пне налі́пнуць
Прошлы час
м. налі́п
налі́пнуў
налі́плі
налі́пнулі
ж. налі́пла
налі́пнула
н. налі́пла
налі́пнула
Дзеепрыслоўе
прош. час налі́пшы
налі́пнуўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

налі́пнуць сов. нали́пнуть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

налі́пнуць, ‑не; пр. наліп, ‑ла і наліпнуў, ‑нула; зак.

Прыліпнуць да паверхні ў якой‑н. колькасці. На боты наліпла гразь. □ Рыдлёўка была вельмі цяжкая. Відаць, наліпла зямля. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наліпа́ць, ‑ае.

Незак. да наліпнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нали́пнуть сов. налі́пнуць, мног. паналіпа́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наліпа́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. наліпаць — наліпнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

навя́знуть сов. насе́сці, начапля́цца; (налипнуть) налі́пнуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паналіпа́ць, 1 і 2 ас. адз. і мн. не ўжыв., -а́е; зак.

Наліпнуць у многіх месцах, у вялікай колькасці.

Паналіпала (безас.) гразі да колаў або на колы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Налі́м ’мянтуз, мянёк’ (Бяльк., Сл. ПЗБ), рус. нали́м, укр. нали́м. Паводле Фасмера (3, 40), цёмнае слова; Ліуканен прапануе рэканструкцыю *nalip‑mъ ад *na‑lipati ’наліпаць’ або ад nalipnǫtiналіпнуць’, паколькі ў рыбы ліпкая слізь, а не скура (Лиукконен, Восточнославянские отглагольные существительные на ‑м‑, 1. Хельсинки, 1987, 89–90), што цалкам верагодна, аднак застаецца вызначыць умовы пераходу рэканструяванай формы *nalipmъ > налім, паколькі звычайна наліпнуць > наліп, параўн. тураўск. наліпнуцьналіпнуць, напрыліпаць’ і наліп ’намаразь, намёрзлы снег’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)