налучы́цца
дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
налучу́ся |
налу́чымся |
| 2-я ас. |
налу́чышся |
налу́чыцеся |
| 3-я ас. |
налу́чыцца |
налу́чацца |
| Прошлы час |
| м. |
налучы́ўся |
налучы́ліся |
| ж. |
налучы́лася |
| н. |
налучы́лася |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
налучы́ся |
налучы́цеся |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
налучы́ўшыся |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
налучы́цца сов., разг.
1. встре́титься;
у ле́се нам налучы́ўся воўк — в лесу́ нам встре́тился волк;
2. (каму, чаму, з кім, чым і без дап.) случи́ться (с кем, чем и без доп.);
◊ хто баі́цца, таму́ ўсё мо́жа н. — погов. кто бои́тся, с тем всё мо́жет случи́ться
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
налучы́цца, ‑лучуся, ‑лучышся, ‑лучыцца; зак.
Разм.
1. Сустрэцца, трапіцца. Налучыўся знаёмы ў дарозе. □ Я жыва сабраўся, дастаў з пячуры сваю дубінку, бо ў лесе мог налучыцца воўк. Колас. // Прыйсці (пераважна нечакана). Налучыўся госць пад поўнач.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Настаць, надысці. Налучыўся зручны выпадак. Налучыўся момант.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.); каму. Здарыцца з кім‑н. Хто баіцца, таму ўсё можа налучыцца. Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
налуча́цца, ‑аецца.
Незак. да налучыцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
налуча́цца несов., разг.
1. встреча́ться;
2. (каму, чаму, з кім, чым і без дап.) случа́ться (с кем, чем и без доп.);
1, 2 см. налучы́цца
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)