накі́даць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што і чаго.

1. Кінуць у некалькі прыёмаў нейкую колькасць чаго-н.

Н. кучу камення.

2. Кідаючы, скласці ў якой-н. колькасці, напоўніць.

Н. кошык яблыкаў.

Н. пяць стагоў сена.

3. Скласці ў агульных рысах; хутка намеціць, напісаць, намаляваць што-н.

Н. план выступлення.

|| незак. накіда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1 і 2 знач.) і накі́дваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. на́кід, -у, М -дзе, м. (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

накі́даць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. накі́даю накі́даем
2-я ас. накі́даеш накі́даеце
3-я ас. накі́дае накі́даюць
Прошлы час
м. накі́даў накі́далі
ж. накі́дала
н. накі́дала
Загадны лад
2-я ас. накі́дай накі́дайце
Дзеепрыслоўе
прош. час накі́даўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

накіда́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. накіда́ю накіда́ем
2-я ас. накіда́еш накіда́еце
3-я ас. накіда́е накіда́юць
Прошлы час
м. накіда́ў накіда́лі
ж. накіда́ла
н. накіда́ла
Загадны лад
2-я ас. накіда́й накіда́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час накіда́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

накіда́ць несов.

1. набра́сывать, наки́дывать;

2. (стогов) намётывать;

3. (делать что-л. в общих чертах) набра́сывать, намеча́ть;

1-3 см. накі́даць;

4. набра́сывать, наки́дывать;

5. (прибавлять) наки́дывать;

4, 5 см. накі́нуць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

накі́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.

1. Кінуць у некалькі прыёмаў нейкую або вялікую колькасць чаго‑н. Накідаць камення. □ Забілі [хлапчукі] дзве палі, палажылі бервяно, накідалі каля яго камення і засыпалі жвірам, каб вада не размыла. Пальчэўскі.

2. Кідаючы што‑н. куды‑н., напоўніць, накласці. Накідаць кошык бульбы. Накідаць воз сена. □ [Ладагубец і Барашкін] удвух накідалі шыхту і пагналі ваганетку ў цэх. Савіцкі.

3. Скласці ў агульных рысах. Накідаць план работы. // Хутка, наспех напісаць, намаляваць, начарціць. □ [Шутаў] хутка накідаў алоўкам некалькі слоў, напісаў свой адрас. Мележ. Косця ўзяў ліст чыстай паперы і алоўкам накідаў просты чарцёж крана, разбіўшы яго на асобныя вузлы. Шыцік.

накіда́ць 1, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да накінуць.

накіда́ць 2, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да накі́даць (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

накі́нуць, -ну, -неш, -не; -кінь; -нуты; зак., што.

1. Кінуўшы наверх, прыкрыць, накрыць каго-, што-н.

Н. на плечы хустку.

2. Тое, што і набавіць (разм.).

Н. некалькі тысяч.

|| незак. накіда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і накі́дваць, -аю, -аеш, -ае.

|| прым. накідны́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

накі́дваць несов., см. накіда́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наброса́ть сов., в разн. знач. накі́даць, мног. панакіда́ць, панакі́дваць;

наброса́ть камне́й накі́даць (панакіда́ць) каме́ння;

наброса́ть конспе́кт накі́даць канспе́кт;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

накі́даны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад накідаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

накі́дацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Стаміцца, кідаючы.

накіда́цца 1, а́юся, ‑а́ешся, ‑а́ецца; незак.

1. Незак. да накінуцца.

2. Зал. да накіда́ць ​1.

накіда́цца 2, ‑аецца; незак.

Зал. да накіда́ць ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)