накруці́ць, -ручу́, -ру́ціш, -ру́ціць; -ру́чаны; зак.

1. што і чаго. Навіць, наматаць на што-н.

Н. нітак на шпульку.

2. што. Навінціць на што-н.

Н. гайку на болт.

3. чаго. Насвідраваць адтулін, дзірак.

4. перан., што і чаго. Вельмі ўскладніць што-н., нарабіць чаго-н. мудрагелістага (разм.).

Н. многа лішняга ў гневе.

5. што. Прывесці ў дзеянне спружыну якога-н. механізма (разм.).

Н. будзільнік.

Накруціць вушы каму (разм.) — пакараць каго-н., пацягаўшы за вушы.

Накруціць хвост каму (разм.) — даць наганяй, прабраць каго-н. за што-н.

|| незак. накру́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

накруці́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. накручу́ накру́цім
2-я ас. накру́ціш накру́ціце
3-я ас. накру́ціць накру́цяць
Прошлы час
м. накруці́ў накруці́лі
ж. накруці́ла
н. накруці́ла
Загадны лад
2-я ас. накруці́ накруці́це
Дзеепрыслоўе
прош. час накруці́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

накруці́ць сов.

1. накрути́ть, наверну́ть; намота́ть;

н. абмо́ткі на но́гі — накрути́ть (наверну́ть) обмо́тки на но́ги;

н. ле́ску на кату́шку — намота́ть ле́ску на кату́шку;

2. (изготовить кручением) накрути́ть;

3. (отверстий и т.п.) насверли́ть;

4. навинти́ть;

н. га́йку — навинти́ть га́йку;

5. перен., разг. (сделать, придумать замысловатое) накрути́ть;

6. разг. наплутова́ть;

н. ву́шы — надра́ть у́ши;

н. хвостпрост. накрути́ть хвост

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

накруці́ць, ‑кручу, ‑круціш, ‑круціць; зак., што і чаго.

1. Навіць, наматаць на што‑н. Накруціць нітак на шпульку. □ [Саньку] чамусьці то хацелася накруціць на палец і выскубнуць з галавы пасму сваіх саламяных валасоў, то адарваць сабе чырвонае вуха. Сяркоў.

2. Навінціць на што‑н. Накруціць гайку на болт.

3. Насвідраваць адтулін, дзірак.

4. перан. Разм. Вельмі ўскладніць што‑н., нарабіць чаго‑н. лішняга, непатрэбнага. Накруцілі калідораў — Навасельцам проста гора: У пакой пакуль прабіўся — Разоў восем заблудзіўся. Гілевіч. Тут, адным словам, вельмі трэба падумаць .., бо ў гарачцы такога можна накруціць, што потым.. ніякае рады не дасі. Савіцкі.

5. Разм. Прывесці ў дзеянне спружыну якога‑н. механізма. Ігнась накруціў гадзіннік, навёў званок, каб не праспаць, і таксама лёг. Пальчэўскі.

•••

Накруціць вушы — пакараць каго‑н., пацягаўшы за вушы.

Накруціць хвост — даць наганяй, прабраць каго‑н. за што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бігудзі́, нескл., мн.

Трубачкі для завіўкі валасоў.

Накруціць валасы на б.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

накру́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да накруціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

накру́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад накруціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наплутова́ть сов., разг. намахлява́ць, накруці́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

накру́чванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. накручваць — накруціць (у 1–3 і 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

навинти́ть сов. (навернуть) накруці́ць, мног. панакру́чваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)