наказа́ць, -кажу́, -ка́жаш, -ка́жа; -кажы́; зак., каму і без дап.

1. Паведаміць каму-н. аб чым-н. праз каго-н.

Н. праз знаёмых.

2. Даць наказ, даручэнне.

Доктар наказаў сачыць за раненым.

3. Нагаварыць, сказаць многа чаго-н. (разм.).

Прабачце, наказаў вам немаведама колькі навін.

|| незак. нака́зваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наказа́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. накажу́ нака́жам
2-я ас. нака́жаш нака́жаце
3-я ас. нака́жа нака́жуць
Прошлы час
м. наказа́ў наказа́лі
ж. наказа́ла
н. наказа́ла
Загадны лад
2-я ас. накажы́ накажы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час наказа́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

наказа́ць сов.

1. (поручить сказать) переда́ть;

брат ~за́ў, што за́ўтра прые́дзе — брат переда́л, что за́втра прие́дет;

2. (дать наказ) наказа́ть; веле́ть;

3. разг. наговори́ть, насказа́ть;

а́лі мно́га наві́н — наговори́ли (насказа́ли) мно́го новосте́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наказа́ць, ‑кажу, ‑кажаш, ‑кажа; зак., каму і без дап.

1. Паведаміць, сказаць што‑н. каму‑н. праз каго‑н. [Дзядзька Нічыпар:] — Калі спатрэбіцца фурманка, дык накажыце мне. Колас. Наказалі з дому, што захварэла маці. С. Александровіч. Змітрок наказаў праз паштальёна, каб да яго ўвечары прыйшоў Кірыл. Кавалёў.

2. Даць наказ, распараджэнне. Міхал наказаў падручнаму сачыць за печчу і падаўся ў лабараторыю. Карпаў. — Сачыце за параненай, — адышоўшыся, наказала Наталля Максімаўна дзяжурнай медсястры. — Калі яна адчуе сябе хоць крыху горш, клічце мяне. Дудо.

3. Разм. Нагаварыць, сказаць многа чаго‑н. [Якім Анішчык:] — Прабачце, наказаў вам немаведама колькі, — мо ногі забалелі, слухаўшы стоячы. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панака́зваць, -аю, -аеш, -ае; зак., каму і без дап.

Наказаць, паведаміць усім, многім.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нака́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да наказаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нака́заны наска́занный; см. наказа́ць3

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

извести́ть сов. (кого) паве́даміць (каму); (оповестить) апавясці́ць (каго); наказа́ць (каму).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наказа́тьII сов. (дать наказ, наставление) уст., прост. наказа́ць; (повелеть) загада́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Нака́з ’запрашэнне’, ’паведамленне, апавяшчэнне’, ’наказ’ (Яруш., Гарэц.; валож., Жыв. сл.; Яўс.). Ад наказа́ць ’паведаміць праз каго-небудзь (запрашэнне, вестку)’, да казаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)