назначэ́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. назначэ́нне назначэ́нні
Р. назначэ́ння назначэ́нняў
Д. назначэ́нню назначэ́нням
В. назначэ́нне назначэ́нні
Т. назначэ́ннем назначэ́ннямі
М. назначэ́нні назначэ́ннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

назначэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. назначаць — назначыць.

2. Распараджэнне, пастанова аб прызначэнні на якую‑н. пасаду, работу. Атрымаць назначэнне. □ Дэсант лічыўся разгромленым, і .. [камандзір] чакаў новага назначэння. Чорны. // Разм. Дакумент, які пацвярджае прызначэнне на пасаду, работу. У кішэні ляжала назначэнне на новую работу.

3. Асноўная функцыя, роля каго‑, чаго‑н. Атрад асобага назначэння. // Мэта, прызначэнне каго‑, чаго‑н. Мець сваё назначэнне. □ Сваё галоўнае назначэнне, як настаўніка, Лабановіч вызначаў так: абудзіць у вучнях і выклікаць да дзеяння крытычны розум. Колас.

4. Прадпісанне ўрача. Доктар Сільвановіч запісваў у картачку назначэнне хвораму. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кандыда́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Асоба, якая намячаецца да выбрання, назначэння або для прыёму куды-н.

К. у дэпутаты.

2. чаго. Малодшая вучоная ступень, якая прысуджаецца пасля абароны дысертацыі, а таксама асоба, якая мае гэту ступень.

К. філалагічных навук.

|| ж. кандыда́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так (да 1 знач.; разм.).

|| прым. кандыда́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Кандыда́т ’той, хто намечаны для выбрання, прыёму, назначэння’ (ТСБМ, Яруш.), Ст.-бел. кондидатъ (XVII ст.) ’тс’. Запазычана са ст.-польск. kandydat, якое з лац. candidātus ’убраны ў белае адзенне’ (з часоў Рыму — прэтэндэнт на пасаду павінен быў быць апрануты ў белую тогу) < лац. condere ’бялець, блішчэць’ (Слаўскі, 2, 44; Шанскі, 2 (К), 43–44).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

а́драс, -а, мн. -ы́, -о́ў м.

1. Надпіс на паштовым адпраўленні, які называе атрымальніка і месца назначэння.

Дакладны а. на пасылцы.

Зваротны а. — гэта адрас адпраўшчыка.

2. Месцазнаходжанне, месцажыхарства, а таксама абазначэнне, назва месцазнаходжання, месцажыхарства.

Службовы а.

Пісаць на а.

3. Пісьмовае прывітанне ў гонар якой-н. урачыстай падзеі, юбілею.

Віншавальны а.

|| прым. а́драсны, -ая, -ае.

Адрасны стол — установа, якая рэгіструе асоб, што жывуць у пэўнай мясцовасці, і выдае даведкі пра іх месцажыхарства.

Адрасная кніга — кніга са спісам адрасоў асоб і ўстаноў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кандыда́т, ‑а, М ‑даце, м.

1. Той, хто намечан для выбрання, назначэння або для прыёму куды‑н. Кандыдат у дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР. Залічыць у інстытут кандыдатам.

2. чаго. Малодшая вучоная ступень у дарэвалюцыйнай Расіі, якая прысвойвалася пасля заканчэння з адзнакай вышэйшай навучальнай установы. Кандыдат славеснасці.

•••

Кандыдат навук якіх — малодшая вучоная ступень у СССР, якая прысуджаецца на падставе абароны дысертацыі; асоба, якой прысуджана гэта ступень. Кандыдат філалагічных навук. Ступень кандыдата тэхнічных навук.

Кандыдат у члены КПСС (партыі) — асоба, якая праходзіць устаноўлены статутам выпрабавальны тэрмін перад прыёмам у члены КПСС.

[Ад лац. candidatus — адзеты ў белае.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

назначе́ние

1. (действие) назначэ́нне, -ння ср., прызначэ́нне, -ння ср.; вызначэ́нне, -ння ср.;

2. (распоряжение, постановление, основная функция чего-л., цель) прызначэ́нне, -ння ср., назначэ́нне, -ння ср.;

испо́льзовать (переда́ть, посла́ть и т. п.) по назначе́нию вы́карыстаць (перада́ць, пасла́ць і да таго́ падо́бнае) па назначэ́нні (прызначэ́нні);

ме́сто назначе́ния ме́сца назначэ́ння (прызначэ́ння);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)