назнаро́к
прыслоўе
| станоўч. |
выш. |
найвыш. |
| назнаро́к |
- |
- |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
назнаро́к нареч., разг. наро́чно, умы́шленно;
як н. — как наро́чно (умы́шленно)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
назнаро́к, прысл.
Разм. Спецыяльна, з якой‑н. мэтай; знарок. [Дзіма:] — Значыць, назнарок накіравалі мяне на луг, каб я вам не перашкаджаў? — Голас яго задрыжаў і асекся. Гамолка. // Несур’ёзна, для выгляду. [Рыгор:] — Ну, што ты, сапраўды, сумняваешся... Ці мо назнарок? Гартны. // Насуперак, назло каму‑н. Сашка гатовы быў да ўсяго. Ад каго, ад каго, а ўжо ад Надзі ён не чакаў літасці. А яна быццам назнарок: — Схуднеў ты. Аж вочы пасалавелі. Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Назнарок ’знарок, наўмысна’ (Янк. 1, Мат. Гом., Сцяшк. Сл., ТС), назнарокі ’тс’ (калінк., З нар. сл.), назнаракі́ ’тс’ (Янк. 3.), назнарочай ’тс’ (Ян.). З на + з + на‑рок, параўн. нарок ’прадвызначэнне’ (гл.); формы на ‑і адлюстроўваюць, магчыма, спалучэнне прыназоўніка з месн. скл. адз. л. або мн. л., канчатак ‑ай, відаць, пад уплывам прыслоўяў тыпу надзвы́чай і пад. (Фасмер, 3, 45; Махэк₂, 390). Гл. нарокам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
умы́шленно нареч. наўмы́сна; (нарочно) знаро́к, назнаро́к; (намеренно) з наме́рам;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
стаўны́, ‑ая, ‑ое.
Спец. Умацаваны на месцы, нерухомы (пра рыбалоўныя прылады). — А што, Дняпро для цябе толькі? — спытаў Кандрат .. Вось мы ўчора назнарок стаўную сетку ля трох вербаў паставілі. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наро́чно нареч. знаро́к, назнаро́к; (умышленно) наўмы́сна;
◊
как наро́чно як знаро́к, як на то́е.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
згалабу́рдзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.
Разм. зніж. Зваліць як папала, стоўпіць каго‑, што‑н. Яшчэ нейкі каморнік з’явіўся, яшчэ і яму плаці. Тут гэта назнарок падстроена багатырамі, .. ды разам з сабою беднякоў у адну кучу згалабурдзяць. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Нарачы́та ’назнарок’ (Яруш., Бяльк.), нарочыта ’тс’ (Растарг.), рус. нарочито ’наўмысна; даволі многа’, польск. naro‑ czyto ’поўна, дастаткова, значна; урачыста’, славац. пагосце ’ўрачыста, ’серб.-харв. нарочито ’спецыяльна; наўмысна’, балг. нарочито ’тс’. Да *пагосць > параўн. ст.-слав. нарочитъ ’асаблівы, выдатны, праслаўлены’, гл. парок.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
партыза́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
1. Жан. да партызан.
2. Разм. Партызанская вайна. [Клопікаў:] — Ці не партызанкай заняліся, пан Слімак, ці не назнарок вас пакінулі тут? Лынькоў. Да Малых Выселак можна было ісці і па Гарэлым балоце. Вацура адшукаў бы на гэтай вялікай імшарыне ўсе сцежкі — запомніў яшчэ з партызанкі. Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)