назбіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. чаго і што. Сабраць за некалькі прыёмаў у нейкай колькасці.

Н. вядро ягад.

2. каго. Запрасіць сабрацца ў адно месца для арганізацыі чаго-н.

Н. народу.

3. чаго. Паступова збіраючы або адкладваючы, назапасіць значную колькасць чаго-н.

Н. грошай на кватэру.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

назбіра́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. назбіра́ю назбіра́ем
2-я ас. назбіра́еш назбіра́еце
3-я ас. назбіра́е назбіра́юць
Прошлы час
м. назбіра́ў назбіра́лі
ж. назбіра́ла
н. назбіра́ла
Загадны лад
2-я ас. назбіра́й назбіра́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час назбіра́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

назбіра́ць сов., разг.

1. (собрать чего-л. нек-рое количество) насобира́ть; (людей) собра́ть;

2. (собрать, откладывая, сберегая) собра́ть, накопи́ть, скопи́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

назбіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-чаго.

1. Сабраць за некалькі прыёмаў у нейкай колькасці. Назбіраць грыбоў. Назбіраць кветак. □ Назбірае бабка трэсак, падпаліць у печы і грэецца перад агнём. Якімовіч. Я назбіраў галля, расклаў агонь. Шамякін.

2. Склікаць або прымусіць сабрацца ў адно месца для арганізацыі чаго‑н. [Максім:] — Ну, калі .. [дзед Талаш] управіўся народу назбіраць і трапіць [з атрадам] аж у Ганусы? Колас.

3. Паступова збіраючы або адкладваючы, назапасіць значную колькасць чаго‑н. Вось хцівец грош[ай] многа З працэнтаў назбіраў. Купала. Дырэктарка старалася паказаць мне ўсё тое багацце, якога яны назбіралі за апошні час. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

су́чча, -а, н., зб.

Сукі; галлё.

Назбіраць с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нажабрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак., чаго.

Просячы, жабруючы, назбіраць.

Н. рознага дабра.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

галлё, -я́ і го́лле, -я, н., зб.

Дробнае сучча, сухія галіны дрэў.

Назбіраць галля (голля).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ахра́п’е, -я, н., зб.

Бацвінне, капуснік, рознае агароднае зелле як корм для жывёлы.

Назбіраць ахрап’я.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насбира́ть сов., прост. назбіра́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

насобира́ть сов., разг. назбіра́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)