Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
назбіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-чаго.
1. Сабраць за некалькі прыёмаў у нейкай колькасці. Назбіраць грыбоў. Назбіраць кветак. □ Назбірае бабка трэсак, падпаліць у печы і грэецца перад агнём.Якімовіч.Я назбіраў галля, расклаў агонь.Шамякін.
2. Склікаць або прымусіць сабрацца ў адно месца для арганізацыі чаго‑н. [Максім:] — Ну, калі .. [дзед Талаш] управіўся народу назбіраць і трапіць [з атрадам] аж у Ганусы?Колас.
3. Паступова збіраючы або адкладваючы, назапасіць значную колькасць чаго‑н. Вось хцівец грош[ай] многа З працэнтаў назбіраў.Купала.Дырэктарка старалася паказаць мне ўсё тое багацце, якога яны назбіралі за апошні час.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)